Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем, сябры. Мы рады анансаваць 'Гародня Swing 2'! Насту | Активный Гродно

Вітаем, сябры.
Мы рады анансаваць "Гародня Swing 2"!

Наступным аўторкам (21.09) мы зноўку згуляем у рандомных (ці амаль рандомных) складах. На гэты раз мы возьмем сапраўды ЛЁГКІЯ пытанні: сінхрон-lite XLVI ад Аляксея Бараненка (Масква), Сяргея Цярэнцьева (Спб) ды Ўладзіміра Астроўскага (Кіеў).

Прыходзьце атрымаць асалоду ад гульні з новымі людзьмі, падглядзець чужы вопыт, прыемна правесці час даючы паболей верных адказаў чым апошнія трэніроўкі ;)
ІВЭНТ ПАДЫХОДЗІЦЬ ДЛЯ ГУЛЬЦОЎ ЛЮБОГА ЎЗРОЎНЮ - будзем рады новым наведвальнікам клуба!

Васілька 23 (СШ№8). Размінка 19:10. ШДК 19:40. 10 BYN/каманда + 1 BYN/гулец.

Калі ласачка, каб нам было прасцей зразумець колькі нас, ткніце сюды: https://forms.gle/TthJwtBV9hwVKrqM8
Дзякуй ды ўсяго найлепшага.