Get Mystery Box with random crypto!

Застылі на дарогах сінія туманы, І здзіўлена ўзыходзіць сонца | Активный Гродно

Застылі на дарогах сінія туманы,
І здзіўлена ўзыходзіць сонца над зямлёй,
Яно на росы траў, атуленых імглой,
Колерам вясёлкі упала на паляны.

Ўдыхаю пах зямлі, іду зачараваны,
А бунт яшчэ мацней шуміць ў маёй душы,
Што чую, як сляза закапала ў цішы
На мой ласкавы край, драпежнікам забраны...

О людзі! О зямля! Ўздымайце моц грудзей!
Хай знае вораг сілу нашае трывогі,
Хай ў памяці яму навекі стане дзень,

Дзень нашай страшнай помсты-перамогі,
Калі з слязою радасці у громах мы прыйдзем
І вернемся на родныя дарогі!

Што гэта? Гэта верш Піліпа Пестрака - беларускага паэта і празаіка. Менавіта вакол вуліцы, названай у яго гонар, адбудзецца перадапошні старт зімовай серыі Grodno Streeet-O у гэтую нядзелю.

Рэгістрацыя: http://www.obelarus.net/2022/5168