Get Mystery Box with random crypto!

Вось і скончыўся сезон Grodno Street-O Winter 2021/2022. Два м | Активный Гродно

Вось і скончыўся сезон Grodno Street-O Winter 2021/2022. Два месяцы мы ўсе разам бегалі па шматлікім раёнам нашай улюблёнай Гародні.

Усяго 222 чалавека (+натоўп малышкоў) прымалі ўдзел у стартах

94 чалавекі (зноў такі без уліку самых маленькіх) у сярэднім кожную нядзелю збіраліся файна і здарова правесці час

10 спартоўцаў не прапусцілі ніводнага этапу. Гэта: Сяргейчык Сафія, Саковіч Арсеній, Цівунчык Станіслаў, Жыгулін Аляксей, Калеснік Лявонцій, Зубкоў Павел, Віненка Аляксандр, Міцкевіч Максім, Ваўчкевіч Яраслаў, Баўшэвіч Ганна

Шчыры дзякуй трэба сказаць усім, хто рыхтаваў гэтыя старты і дапамагаў рабіць іх лепей. Асабліва адзначым працу Дзмітрыя Крапіўкі (Grodno Street-O) ды Ганны Баўшэвіч (Арыентаванне для самых маленькіх)

Нагадаем, што ўсе вынікі ды статыстыку можна паглядзець тут:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1ifo-u133U719-Xj2NjvKssAV6w-gimQK14yJDYGdqnc/edit#gid=0