Get Mystery Box with random crypto!

Бастуй калі хочаш пераменаў!!! Кожную нядзелю мы збіраемся р | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Бастуй калі хочаш пераменаў!!!

Кожную нядзелю мы збіраемся разам на Майдане Незалежнасці і гэтая нядзеля - 2 мая (траўня) - не выключэнне.

Беларусы ў Кіеве выйдуць падтрымаць рабочых, якія не пабаялісь выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама тых хто прымае актыўны ўдзел у "італянскай забастоўцы".

Важна разумець што без кваліфікаваных рабочых ніякага развіцця ў дзяржаве не будзе.
І што сёння нелігітымнае кіраўніцтва краіны робіць з рабочымі? Ганьбіць, катуе, звальняе... І гэта за мірную грамадзянскую пазіцыю!

Так не павінна быць, але мусіць працягвацца пакуль салідарныя грамадзяне не аб'яднуюцца ў абарону сваіх патужнікаў!

Нельга дараваць незаконныя звальненні дактароў, настаўнікаў, рабочых!