Get Mystery Box with random crypto!

Перамога прыйдзе, калі Беларусы стануць вольнымі!!! Самае г | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Перамога прыйдзе, калі Беларусы стануць вольнымі!!!

Самае галоўнае адкрыццё ўжо адбылося: мы вышлі на вуліцу, пазнаёміліся адзін з адным, нават самі з сабою, даведаліся што мы разам і нас многа.

Беларусы вельмі хацяць і вераць у перамены! Дзяржава мусіць развівацца і квітнець, каб было магчыма спакойна хадзіць па вуліцах, каб закон працаваў для ўсіх і на карысць усяго народа а не на прыхамаць аднаго хворага чалавека ды яго запраграмаваных прыслужнікаў.

Перарамога над гэтай сістэмай абавязкова прыйдзе! Дастаткова працаваць над сабой і рабіць кожны дзень хаця б што-сці мінімальнае, а сукупнасць дробных учынкаў прывядзе да Вялікіх зменаў, якіх мы ўсе чакаем.

Народ так аб'яднаўся і згуртаваўся што падтрымкі і моцы дзеля дасягнення мэты больш чым дастаткова!!!