Get Mystery Box with random crypto!

МАРШ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЬЦЯГА!!! Кіеў, 19 верасьня а 14:00. | BY_UA акции и события беларусов в Украине

МАРШ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЬЦЯГА!!!

Кіеў, 19 верасьня а 14:00.

Сябры! У гэтую нядзелю, 19 верасьня, запрашаем вас прыняць удзел у Маршы нацыянальнага сьцяга, які пачнецца а 14:00 на Майдане Незалежнасьці.

Марш пройдзе па маршруце:
Майдан Незалежнасьці - вул. Міхайлаўская - пл. Міхайлаўская - Андрэеўскі ўзвіз - пл. Кантрактовая - помнік Грыгорыю Скаварадзе.

Запрашаем беларусаў і ўкраінцаў разам адсьвяткаваць гэтую дату!!!


Даведка: 19 верасьня 1991 Вярхоўны Савет БССР прыняў закон пра новую назву краіны - Рэспубліка Беларусь (Беларусь) і новыя дзяржаўныя сімвалы - БЧБ-сьцяг і Герб "Пагоня".

Слава Україні!
Жыве Беларусь!