Get Mystery Box with random crypto!

Мы, грамадзяне Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць родны дом | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Мы, грамадзяне Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць родны дом, удзячны беларускім кібер-партызанам, што змагаюцца на лічбавым фронце. Вы робіце значны ўнёсак у справе набліжэння нашай агульнай Перамогі!

Мы звяртаемся да сусветнай супольнасці хакераў і актывістаў Anonymous і просім дапамагчы ў вырашэнні наступных задач:
Знайсці і абнародваць відэазапісы злачынстваў акупацыйнай улады Беларусі.
Заблакаваць інфармацыйныя сістэмы дзяржаўных структур, арганізацый і асобаў, што датычны да фальсіфікацый вынікаў галасавання 9 жніўня 2020 года, катаванням і забойствам мірных грамадзян падчас паслявыбарных падзей.
Абрушыць на рэжым шквал DDoS-атак. Падтрымаць рэвалюцыю і барацьбу за Свабоду ў Беларусі.
Зрабіць усё магчымае каб абясшкодзіць злачынны рэжым дыктатара Лукашэнкі.

Усе, хто датычны да рэпрэсій і генацыду беларускага народа мусяць асцерагацца таму што пакаранне чакае кожнага хаўрусніка анцібеларускага рэжыму і расплата можа спасцігнуць яго ў любы момант!

Разам да Перамогі
Жыве Беларусь