Get Mystery Box with random crypto!

Акцыя 'Music is not a crime' у падтрымку беларускіх дудароў і | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Акцыя "Music is not a crime" у падтрымку беларускіх дудароў і непасрэдна гурта "Irdorath".

Час: 2 кастрычніка 2021, пачатак а 14:00

Месца: пляцоўка каля Амбасады РБ ва Украіне (Кіеў, Кацюбінскага, 3)

Роўна 2 месяцы таму, 2 жніўня, гурт "Irdorath" разам з сябрамі адзначаў Дзень нараджэння вакалісткі бэнду Надзеі Калач. На мерапрыемства ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК і САХРа са зброяй у руках і затрымалі 16 чалавек за ўдзел у пратэстах жніўня 2020.

Некаторым з іх далі штрафы, некаторым – суткі. На 6-х жа чалавек завялі крымінальныя справы. Сярод іх – 4-ы удзельнікі гурта "Irdorath" (Надзея Калач, Уладзімір Калач, Антон Шніп, Пятро Марчанка), а таксама двое іншых музыкаў (Юлія Марчанка (Юніцкая) і Зміцер Шыманскі). Цяпер ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Артысты знаходзяцца ў СІЗА.

Запрашаем на акцыю, падчас якой дудары Украіны падтрымаюць калег па сцэне!

*** Таксама вы можаце падтрымаць музыкаў, даслаўшы ім ліст па адрасе: 220030, Беларусь, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1