Get Mystery Box with random crypto!

Сябры і сяброўкі! Давайце збяромся ў нядзелю ў адным з самых м | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Сябры і сяброўкі! Давайце збяромся ў нядзелю ў адным з самых містычных месцаў Кіева: на капішчы Перуна. Знаходзіцца яно на Лысай гары, непадалёк ад ст.м. Выдубічы. Маляўнічы пейзаж, цішыня леса, пахі прыроды, свежае паветра - выдатная магчымасць адключыцца ад мітусні горада, нават не пакідаючы яго межы. І, канешне, само капішча.

Ёсць цікавыя сведчанні, што ў 1997 годзе дэлегацыя тыбецкіх манахаў напрацягу некалькіх дзён чынілі на Лысай гары свае рытуалы. Супадзенне ці не, але лічыцца, што вынікам іх паломніцтва на галоўнае месца сілы Кіева, стала смерць Дэн Сяопіна, китайскага лідэра, які моцна прыгнятаў тыбецкі народ. Ён памёр праз некалькі дзён пасля сустрэчы манахаў на капішчы.

Мы ж з вамі проста прагуляемся па тых мясцінах, запалім вогнішча, адпачнем. Вазміце з сабой што-небудзь з ежы і сустракаемся ў нядзелю а 14-й гадзіне на ст.м. Выдубічы, выхад да аўтастанцыі. Па ўсіх пытаннях пішыце @BielarusLivesMatter.