Get Mystery Box with random crypto!

Сёння, 14 кастрычніка, Украіна адзначае Дзень Абаронца. Белару | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Сёння, 14 кастрычніка, Украіна адзначае Дзень Абаронца. Беларусы выказалі сваю салідарнасць украінскай нацыі. Шчыльнымі радамі наша калона прайшлася побач з ветэранамі, валанцёрамі і ўсіма ўдзячнымі абаронцам Украіны, сярод якіх не бракуе і нашых суайчыннікаў. Такія моманты яднаюць нашыя народы і натхняюць упэўненасцю ў перамозе над агульным ворагам!

Таксама, нагадваем, што ў Беларусі сёння адзначаецца Дзень Маці. Мы ўсе дзеці нашай Радзімы, якую зараз катуюць вырадкі, што адракліся ад яе. Таму сённяшній Дзень Абаронца Украіны хочам завяршыць абяцаннем Беларусi, што мы павернемся да сваёй маці. Звяртаемся да яе словамі з нашага гімна:

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..