Get Mystery Box with random crypto!

ВАРТА ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ Роўна год таму, 12 лістапада 20 | BY_UA акции и события беларусов в Украине

ВАРТА ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ
Роўна год таму, 12 лістапада 2020 года, карнікамi рэжыму быў забіты Герой Беларусі - Раман Бандарэнка.

Таму, у гэтую пятніцу, 12 лістапада 2021, з 19:00 мы збiраемся ля амбасады РБ у Кіеве (вул. М.Коцюбинського, 3, метро Університет), на ЎСЕНАЧНУЮ Варту Памяці Рамана Бандарэнкі, каб паказаць, што Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць.

Таксама заклікаем тых, хто не зможа прысутнічаць увечары або ўначы, прыйсьці ў гэты дзень у любы зручны час да амбасады РБ і пакласці кветкі або запаліць знічкі каля Мемарыяла забітым рэжымам Лукашэнкі.

"Я выходжу" - апошнія словы Рамана, якія сталі лозунгам мужнасці і гонару cапраўднага патрыёта. Кожны з нас павінен вымавіць гэта і выйсці на вечар памяці нашага Героя.

На сённяшні дзень было выяўлена кола асоб, якія прычэтныя да забойства Рамана. Таму зусім хутка ўсе вінаватыя і датычныя панясуць пакаранне.

Раман Бандарэнка - Герой Беларусі!
Вечная Слава Герою!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!

https://fb.me/e/NMWXsPKU