Get Mystery Box with random crypto!

МАРШ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ!!! 28 лістапада, у нядзелю , у Кіеве адбуд | BY_UA акции и события беларусов в Украине

МАРШ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ!!!
28 лістапада, у нядзелю , у Кіеве адбудзецца Марш да Дня Герояў, які пачнецца а 14:00 на Майдане Незалежнасці.

Гэтае свята прымеркавана да 101-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну, калі 27 лістапада 1920 жыхары Слуцкага павету падняліся на антыбасшавісцкае паўстанне за аднаўленне незалежнасці БНР. Тады была арганізавана 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе 2 палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 сьнежня 1920.

Гэтае нацыянальнае свята, як і шмат іншых нашых святаў забаронена лукашыстамі, а за яго святкаванне, як і за нашыя сімвалы, -сцяг і герб Пагоня, можна патрапіць за краты.

Па магчымасці, у каго ёсць, прыносьце з сабою раённыя сьцягі.

УВАГА!!!
Пасьля маршу, а 17:00, каля помніка Паўлу Шарамету, мы далучымся да акцыі ўшанавання памяці нашага земляка, якую арганізоўваюць беларускія і ўкраінскія журналісты.

Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!