Get Mystery Box with random crypto!

24 снежня, а 18:00, арт-паб “Торвальд” запрашае на сапраўдныя | BY_UA акции и события беларусов в Украине

24 снежня, а 18:00, арт-паб “Торвальд” запрашае на сапраўдныя сямейныя Каляды!
Абяцаецца калядны настрой і традыцыйная святочная атмасфера. Мастацкая чараўніца свята Стася @kuzma_cut – этнаспявачка і майстрыца выцінанкі.

“Разам са Стасяй зробім далікатныя калядныя зоркі на майстар-класе па выцінанцы; развучым калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі; пазнаёмімся з каляднымі персанажамі і пагуляем у іх. А таксама пакалядуем – па-сапраўднаму, па-беларуску!” – абяцаюць арганізатары.

Арт-паб "Торвальд" знаходзіцца каля Акадэміі "МАУП", на пр. В. Лобановського, 119-Б
https://www.instagram.com/torvaldpub/
https://goo.gl/maps/53rZZBw4NGsUwpT97