Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Украіна, зараз знаходзіцца пад пагрозаю новага наступу | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Сябры! Украіна, зараз знаходзіцца пад пагрозаю новага наступу расійскіх акупантаў!

У такі  няпросты час трэба паказаць украінцам, што мы, беларусы, ёсць саюзнікамі Украіны, што вораг у нас адзіны, што мы разам і гатовы ў любы момант дапамагчы і падставіць сваё плячо, як гэта ня раз ужо было у нашай агульнай даўняй і найноўшай гісторыі.

Таму, 12 лютага, у суботу, прыходзьце а 14:00 у Парк Шаўчэнкі (метро Університет), дзе украінцы арганізоўваюць "Марш єдності", падчас якога мы разам з украінцамі пройдзем вуліцамі Кіева!

Арыентыр - -сцягі і знаёмыя абліччы.

Абавязкова бярыце з сабою нашую нацыянальную сімваліку. Няхай увесь свет бачыць, што мы не кінем у бядзе сваіх братоў!

Слава Україні!
Жыве Беларусь!