Get Mystery Box with random crypto!

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці з суду па 'справе Аўтухо | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці з суду па "справе Аўтуховіча", па якой на лаву падсудных патрапіла і сям'я святара Сяргея Рэзановіча.

Вясна публікуе матэрыялы з сённяшнега паседжання.

Сяргей і Павел Рэзановічы віну прызналі часткова. Любоў Рэзановіч таксама пракаментавала абвінавачванне:

«Вінаватая толькі ў тым, што пусціла пажыць у свой дом Мікалая Аўтуховіча. Акрамя таго, па просьбе Ірыны Гарачкінай дапамагла схаваць кампутар, у якім, па яе словах, захоўвалася важная інфармацыя. Пазней, усвядоміўшы зробленае, паказала міліцыянту месца ў лесапаласе, дзе яго закапала. Шкадую, што гэтыя дзеянні прывялі да такіх сумных наступстваў для маёй сям’і».

Таксама Аўтуховіч хадайнічаў, каб змянілі меру стрымання Сяргею Рэзановічу:

«Гэты чалавек з'яўляецца інвалідам і святаром. Ён нічога не ведаў пра мае планы. Магчыма, чуў нейкія ўрыўкавыя тэлефонныя перамовы, але наўрад ці разумеў іх значэнне».

Аднак хадайніцтвы суддзя Філатаў адхіліў.

Любоў Рэзановіч хадайнічала пра тое, каб знялі арышт з пенсіі, каб перадаць грошы недзеяздольнаму дзіцяці з інваліднасцю. Суд не задаволіў.

У рэпартажы АНТ ад 22 траўня адзначаецца, што «Любоў Рэзановіч размясцілі ў "адзіночцы" праз яе эмацыйна нестабільны стан, бо яна можа нашкодзіць Аўтуховічу».