Get Mystery Box with random crypto!

Арышт журналіста-хрысціяніна Алеся Любянчука Сёння быў арышта | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Арышт журналіста-хрысціяніна Алеся Любянчука

Сёння быў арыштаваны журналіст Алесь Любянчук. Невядомыя сілавікі прыйшлі па яго ў вёску Крывічы Івейскага раёну, дзе журналіст жыў апошнім часам. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Алесь Любянчук з’яўляецца эвангельскім вернікам і паходзіць з традыцыйнай пяцідзястніцкай сям’і з Палесся. У царкве Алесь праводзіў заняткі ў нядзельнай школе.

На дадзены момант вядома, што ў яго дома адбыўся ператрус, а сам вернік змешчаны на 10 дзён у ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага Любянчуку можа быць прад’яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе. У межах якой справы быў арыштаваны журналіст, дагэтуль невядома.

Родныя просяць маліцца за Алеся.