Get Mystery Box with random crypto!

«Цяпер я чытаю Дастаеўскага 'Бесы'. Вельмі цудоўная кніга. Пра | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

«Цяпер я чытаю Дастаеўскага "Бесы". Вельмі цудоўная кніга. Прарочы твор»: палітзняволенай грэка-каталічцы Ірыне Коваль далі 3 гады «хіміі»

Ірына Коваль — былая бібліятэкарка, грэка-каталічка. Была затрыманая 9 лютага ў межах крымінальнай справы аб «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Як стала вядома «Нашай Ніве», 55-гадовай жанчыне прысудзілі 3 гады «хіміі».

У назве паста ўрывак з яе ліста, апублікаванага «Вясной».

#палітвязні