Get Mystery Box with random crypto!

Беларусаў замежжа запрашаюць у пешую пілігрымку Паломніцтва “ | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Беларусаў замежжа запрашаюць у пешую пілігрымку

Паломніцтва “Аб супакоі” адбудзецца ў апошні тыдзень ліпеня. Удзельнікі пройдуць 200 км за 7 дзён з Варшавы да беларускай мяжы. Траса скончыцца ў Кастамлотах, уніяцкім храме св. Мікіты на беразе Буга.

“У нашым рэгіёне супакою сёння хочуць усе. Гэта падаецца так проста і так складана. Вайна скончыцца, рэпрэсіі ў Беларусі скончацца, але гэта яшчэ не азначае што супакой вернецца. Наперадзе шмат працы”, - распавёў Арцём Ткачук, адзін з каардынатараў пілігрымкі.

Пілігрымку будзе весці кс. Вячаслаў Барок. “Айцец адразу пагадзіўся далучыцца да нас. Вельмі радыя што з намі будзе святар, будзе адпраўляцца св. Імша, магчымасць споведзі і духоўнай размовы”, - дадаюць арганізатары.

Усіх ахвочых паўдзельнічаць у паломніцтве арганізатары запрашаюць на афіцыйныя старонкі:

https://www.facebook.com/piligrymkabelarusau
https://www.instagram.com/piligrymkabelarusau/

Каб запісацца ў пілігрымку абавязкова трэба запоўніць кароткую форму
https://forms.gle/Df16QdX8BGYhs9Cw8