Get Mystery Box with random crypto!

​​Рэпрэсаваны беларускі езуіт складзе апошнія вечныя манаскія | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

​​Рэпрэсаваны беларускі езуіт складзе апошнія вечныя манаскія абяцанні

А. Віктар Жук, які служыць у касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску, паведамляе, што ў нядзелю, 10 ліпеня, прынясе ўрачыстыя манаскія абяцанні ў Таварыстве Езуса.

“Гэта значыць, што Таварыства мяне канчаткова прымае ў свае шэрагі пасля доўгага перыяду фармацыі і выпрабаванняў. Калі не можаце фізічна прысутнічаць на гэтай падзеі, прашу вашых малітваў“, — напісаў ён на сваёй старонцы.

Нагадаем, што а. Віктара затрымлівалі ў снежні 2020 г. за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам у Віцебску. Тады святару было вынесена папярэджанне. На паседжанні прысутнічаў біскуп Алег Буткевіч, кс. Вячаслаў Барок і іншыя святары і вернікі.

Цікава, што праз поўгады, за дзень да афіцыйнага дня завяршэння будаўніцтва храма ў Віцебску ў якім служыць а. Жук, “невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, паабразалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы”. Пасля гэтага выпадку езуітам прыйшлося ізноў пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы святыні.

Таксама ў адным з допісаў езуіт прыгадваў, што піша лісты палітвязням. Святар заахвочваў маліцца за іх і таксама пісаць.

Св. Імша падчас якой а. Віктар Жук складзе манаскія абяцанні адбудзецца 10-га ліпеня ў 10.00 у касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску (вул. Генерала Іваноўскага 5).