Get Mystery Box with random crypto!

«Кажуць, што яна святая». Вользе Залатар сёння 39 гадоў «Наш | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

«Кажуць, што яна святая». Вользе Залатар сёння 39 гадоў

«Наша Ніва» выклала размову з яе сябрамі, якія расказалі і пра рэлігійны бок жыцця Вольгі.

У лістах піша, што Бог — гэта любоў: «Ён прабачае нам нашы недасканаласці і правіны, калі мы імкнёмся выпраўляцца».

Для Вольгі вера — гэта стрыжань, які ёй вельмі дапамагае цяпер. Яна ведае, што калі яна зараз там знаходзіцца, значыць, гэта для чагосьці патрэбна. Маўляў, гэтае выпрабаванне дадзена ёй для таго, каб яна стала мацнейшай, магчыма, пра нешта падумала.

Там няпроста, і вакол яе там складаныя людзі. Калі нехта з іх пачынае, напрыклад, лаяцца, Вольга моліцца, спрабуе сваёй верай і паводзінамі паказаць людзям, як сябе варта паводзіць: «У малітве я адчуваю яднанне з Айцом, выходзяць эмоцыі і наступае цішыня і спакой. Я давяраю Богу сваё жыццё і прашу яго дапамагчы найлепей выканаць яго волю праз справы і словы. Зараз я паўтараю пра сябе верш 14 Псальмы 26: «Май надзею на Госпада. Будзь мужны. Хай мацуецца сэрца тваё. Май надзею на Госпада».

#палітвязні