Get Mystery Box with random crypto!

•Беларусы Польшчы ўсходнехрысціянскай традыцыі (праваслаўныя)! | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Беларусы Польшчы ўсходнехрысціянскай традыцыі (праваслаўныя)! Час аб'ядноўвацца ў імя Божае і дзеля таго, каб ні адзін з нас не застаўся ў самоце.

Заклікаем аб'яднацца дзеля
- праслаўлення Бога праз малітву і добрыя справы дапамогі бліжнім
- культурна-асветніцкіх сустрэч
- фарміравання шырокай беларускай суполкі.

•Праваслаўныя беларусы, мы патрэбны адзін аднаму! Подпісы пад зваротам да мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Саввы з просьбай аб Літургіі на беларускай мове збіраюцца:

24.07 (нядз.) Варшава:
1) каля Праваслаўнага Кафедральнага Сабора (aleja "Solidarności" 52) пасля позняй Літургіі (пачатак 10:00);

2) Калонна Зыгмунта (Plac Zamkowy) 13:00-15:00.

Наступны раз – 31.07 (нядзеля, сачыце за абвесткамі). Зваротная сувязь.

Ліст у Варшаўскую Мітраполію будзе аддадзены (меркавана)
08.08.22.

Акрамя Літургіі плануем іншыя актыўнасці (сачыце за абвесткамі).

* Польская Праваслаўная Аўтакефальная Царква – адна з памесных кананічных праваслаўных цэкрваў (як Грэцкая, Румынская ці Баўгарская).