Get Mystery Box with random crypto!

У Віцебску затрымалі журналістку, праваслаўную верніцу Таццяну | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

У Віцебску затрымалі журналістку, праваслаўную верніцу Таццяну Матвееву

Пра гэта паведаміла «Вясна».

Папярэдне вядома, што яе затрымалі за аватаркі ў сацсетках (арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў»).

Таццяна — былая журналістка TUT.BY, актыўная прыхаджанка, прыхільніца аднаўлення набажэнстваў на беларускай мове ў Віцебску.