Get Mystery Box with random crypto!

З'явіліся падрабязнасці затрымання праваслаўнай верніцы і журн | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

З'явіліся падрабязнасці затрымання праваслаўнай верніцы і журналісткі з Віцебску Таццяны Матвеевай

Іх павядамляе «Віцебская Вясна».

Таццяна была затрымана ў чацвер 28 ліпня пасля вяртання з камандзіроўкі, прама на чыгуначным вакзале. Дома ў яе правялі ператрус, у выніку знайшлі і забралі бел-чырвона-белую і блакітную стужкі, значок у белых і чырвоных колерах, паштоўку, выдадзеную да стагоддзя БНР, некалькі кніжак і лістоў.

Прычынай адміністрацынага пераследу стала аватарка ў фэйсбуку з перанесеных ў архіў. Аватарка была фотаздымкам, аздобленым надпісам белага і чырвонага колераў. Гэта міліцыянтамі палічылася як незаконнае пікетаванне (арт. 24.23).

Таццяну праз 72 гадзіны вызвалілі з ІЧУ з позвай у суд 9 жніўня на 11.00.