Get Mystery Box with random crypto!

Скульптар Гэнік Лойка, які перажыў зьбіцьцё за Акрэсьціна і пр | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Скульптар Гэнік Лойка, які перажыў зьбіцьцё за Акрэсьціна і прайшоў праз турмы ў Жодзіне і Магілёве, зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах. Ён вырабіў бюсты Тадэвушка Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага, якія будуць усталяваныя каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку. Парафіяльная Рада сабора абвясьціла збор грошай на іх усталёўку. Цікава, што самі Касьцюшка і Каліноўскі вызнавалі рыма-каталіцтва.