Get Mystery Box with random crypto!

Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз затрыманне, піша:

"Я наогул не вельмі шмат лістоў напісаў палітзняволеным, а апошнім часам пісаў яшчэ радзей, бо нібыта шмат іншых справаў было – і яшчэ менш адпаведна атрымліваў адказаў. І тут напярэдадні Пасхі, пасля доўгага маўчання, атрымаў два лісты ... ад тых, каму не пісаў. Так атрымалася, што адна з “жыхарак” 29-й камеры на Валадарцы паказала сваім сукамерніцам паштоўку ад мяне, і адна з іх – Вольга Залатар (яе, маці пяцярых дзяцей, сумна гісторыя ўсім добра вядомая) захацела напісаць па сваёй ініцыятыве каталіцкаму святару. На наступны дзень атрымаў яшчэ адзін ліст з той самай камеры – таксама ад каталічкі, але не “палітычнай”, а проста зняволенай па нейкай справе, якая знаходзіцца на 4 месяцы цяжарнасці і якой пагражае, як яна піша, да 15 (!) гадоў.

Сэрца баліць за гэтых жанчын-мацярэй... Яны не маюць нават Бібліі і малітоўнікаў, не кажучы пра шанец убачыць жывога каталіцкага святара. Яны просяць аб малітве, і я прашу вас далучыцца да малітвы за іх. Дзеля іх нельга спыняцца. “...бо я быў у вязніцы і вы (не) адведалі Мяне...” Давайце пісаць лісты зняволеным!"