Get Mystery Box with random crypto!

​​ЗБС АБ'ЯЎЛЯЕ ТЫДЗЕНЬ СТУДЭНЦТВА 17 лістапада адзначаецца Мі | ФФСН бастуе!

​​ЗБС АБ'ЯЎЛЯЕ ТЫДЗЕНЬ СТУДЭНЦТВА

17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У нас ужо некалькі гадоў існуе традыцыя ператвараць дзень студэнта ў цэлы тыдзень, каб расказаць вам усё, што мы падрыхтавалі да гэтых дат.

У гэтым годзе мы вырашылі правесці тыдзень студэнцтва з 12 па 17 лістапада і прысвяціць кожны дзень пэўнай тэме.

12 лістапада прысвячаецца рабятам, асуджаным па "Справе студэнтаў", бо роўна год таму іх пазбавілі волі.

12 лістапада 2020 года мы назвалі "Чорным чацвяргом" для студэнцкага і моладзевага актывізму ў Беларусі. КДБ прыйшло да 10 актывістаў і актывістак і 1 выкладчыцы. Камусьці выламалі дзверы, кагосьці выкралі па дарозе на працу, а многім іншым рабятам у бліжэйшыя дні давялося бегчы з краіны. Пазней па гэтай справе затрымалі яшчэ адну студэнтку. Іх змясцілі ў СІЗА КДБ і доўгі час не пускалі адвакатаў.

Кася Будзько
Алана Гебрэмарыям
Віка Гранкоўская
Таня Екельчык
Ягор Канецкі
Насця Булыбенка
Маша Каленік
Яна Арабейка
Ксюша Сырамалот
Вольга Філатчанкава
Ілля Трахтэнберг
Глеб Фіцнер

Сённяшні дзень прысвечаны вам, і сёння мы будзем казаць пра вас, бо вы - самыя смелыя, прынцыповыя, неабыякавыя студэнты (і выкладчыца!), на якіх хочацца раўняцца.