Get Mystery Box with random crypto!

Мілыя сябры! Сёння ў свеце адзначаецца дзень філасофіі. Хочацц | ФФСН бастуе!

Мілыя сябры!
Сёння ў свеце адзначаецца дзень філасофіі. Хочацца павіншаваць ўсіх, хто звязаў свой лёс з гэтай галіной веды, але ж мы мусім адзначыць цяжкі стан, у якім цяпер апынулася філасофія на нашым факультэце і ў краіне агулам.

Хтосьці з вас яшчэ бачыў тыя часы, калі дзень філасофіі быў вялікім святам у БДУ і з яго нагоды ладзіўся на ФФСН фестываль філасофіі. Апошні – у 2019 годзе. Хтосьці з вас прыйшоў ва ўніверсітэт пазней. Для ўсіх мы пакінем спасылку на артыкул пра апошні і самы маштабны фестываль, напісаны былым дацэнтам Паўлам Баркоўскім.

Помніце, што тыдзень таму прайшоў год за таго дня, калі нашу каляжанку Ксенію Сырамалот забралі ў СІЗА КДБ. Гэта цяжка асэнсаваць, але мы мусім намагацца і помніць. А таксама пісаць ёй і іншым студэнтам лісты.

Трымайцеся! І дзяліцеся сваімі думкамі пра філасофію ў сучаснай Беларусі і ўспамінамі пра ФФСН.

http://www.prastora.org/news/filasofskae-zanadta-filasofskae..-pa-slyadax-adnago-festyvalyu.html