Get Mystery Box with random crypto!

У працяг тэмы звальненняў і рэпрэсій ў БДУ. Офіс Святланы Ціха | ФФСН бастуе!

У працяг тэмы звальненняў і рэпрэсій ў БДУ. Офіс Святланы Ціханоўскай па адукацыі зрабіў падсумаванне колькасці звольненых супрацоўнікаў у навуковых і навучальных установах краіны. БДУ тут з'яўляецца абсалютным лідарам ("за палітыку нікога звальняць ці выключаць не будуць" - казаў нам Кароль). Сярод асобных факультэтаў і інстытутаў "стаханаўцамі" рэпрэсій з'яўляюцца 1) РФКТ (радыёфізікі) - 10 чалавек, 2) Філфак - 6 чалавек, 3) НДІ ядзерных праблем - 6 чалавек. Але агулам амаль з усіх факультэтаў і інстытутаў БДУ адбываліся звальненні супрацоўнікаў па "палітычных" прычынах.

Акрамя нярадаснай статыстыцы ў згаданым дакуменце змяшчаюцца звесткі пра актуальныя адукацыйныя ініцытывы грамадзянскай супольнасці, а таксама пра адукацыйныя і навучальныя магчымасці для студэнтаў і магістрантаў з Беларусі. Помніце: толькі разам, вы можаце супрацьстаяць гвалту і рэпрэсіям! БДУ- гэта вы.