Get Mystery Box with random crypto!

Пазіцыя філосафа часам прымушае чалавека быць прынцыповым у сп | ФФСН бастуе!

Пазіцыя філосафа часам прымушае чалавека быць прынцыповым у справах, што тычацца нават яго жыцця ці смерці. Узгадайце Сакрата. І яго выбар - гэта працяг ягоных прынцыпаў і ідэй.

4 лютага Уладзімір Мацкевіч мае намер распачаць галадоўку і выстаўляе наступныя патрабаванні:
- Змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
- Завяршыць следчыя дзеянні і перадаць справу ў суд.
- Прызначыць дату судовага разбіральніцтва.

Ён збіраецца адмовіцца ад ежы з 4 лютага да выканання патрабаванняў. Плануецца, што першыя дзесяць дзён гэта будзе галадоўка на вадзе. У выпадку невыканання патрабаванняў, па заканчэнні 10 дзён, ён пяройдзе да сухой галадоўкі. Таксама Уладзімір Мацкевіч мае намер адрасаваць начальніку СІЗА просьбу аб дазволе на доступ да лекара, натарыуса і пастара.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч паўгода знаходзіцца пад арыштам па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ).