Get Mystery Box with random crypto!

На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі супраць людзей з іншымі поглядамі | ФФСН бастуе!

На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі супраць людзей з іншымі поглядамі набіраюць абароты, што адбываецца відавочна напярэданні нелегітымнага рэферэндума. Ахвярамі гэтага гвалту робяцца таксама вашы выкладчыкі і калегі. Учора да 15 сутак была пакараная выкладчыца журфака БДУ Ганна Курэйчык “за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы”, сёння атрымала 15 сутак арышту былая дацэнтка ФФСН БДУ Таццяна Сініца, нібыта “за хуліганскія дзеянні”. Безумоўна, хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі – гэта тыя якасці, якімі вызначаюцца выкладчыкі навучальных устаноў Беларусі.

У межах ціску на грамадзянскую і акадэмічную супольнасць БДУ была звольненая прафесарка фізфака Наталля Абрашына-Жадаева, якая выступіла ў падтрымку свайго раней звольненага калегі. Палітыка страху і забароны не мае будучыні і вядзе грамадства выключна да дэградацыі. Жадаем усім зразумець, што ключ да абароны ўласных правоў ляжыць у грамадскай салідарнасці і калектыўным адстойванні сваіх поглядаў. Будзьце салідарныя са сваімі калегамі!