Get Mystery Box with random crypto!

Супольнасць БДУ выступае за мір і супраць вайны. Таму заклікае | ФФСН бастуе!

Супольнасць БДУ выступае за мір і супраць вайны. Таму заклікае кожнага, хто мае ці меў некалі дачыненне да ўніверсітэта, узвысіць свой голас і сказаць рашучае НЕ! Вайне. Сёння, калі гвалт і смерць прыйшоў у гарады і вёскі суседняй з намі краіны, беларусы не павінны маўчаць, а прамовіць адкрыта і моцна, як яны тое рабілі ў жніўні 2020: спыніце насілле, выведзіце войска, спыніце вайну!

Заклікаем усіх падпісвацца пад адмысловым зваротам ад імя супольнасці БДУ: http://zwarotbsu.tilda.ws Імёны падпісаўшых будуць вывешвацца з перыядычнасцю на старонцы.