Get Mystery Box with random crypto!

ФФСН бастуе!

Логотип телеграм -каналу ffsn_on_strike — ФФСН бастуе! Ф
Логотип телеграм -каналу ffsn_on_strike — ФФСН бастуе!
Адреса каналу: @ffsn_on_strike
Категорії: Політика
Мова: Українська
Передплатники: 56
Опис з каналу

Канал страйкаму супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Далучайцеся да нашай працы!
Бот для зваротнай сувязі @FfsnBot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення 3

2022-01-19 15:51:10
61 views12:51
Відкрити / Коментувати
2022-01-19 15:51:04 Нядаўна быў выкладзены спіс кніг, якія выпускніца ФФСН палітзняволеная Вольга Залатар хацела б прачытаць. Іх можна перадаць у бібліятэку Гомельскага СІЗА, каб Вольга атрымала да іх доступ.

Бизнес + креатив. Преодолеть невидимые барьеры (Артур Гогац, Рубен Мондехар)
Деструктивные эмоции. Научный диалог с Далай-Ламой в пересказе Дэниеля Гоулмана
Эрих Фромм
«Искусство любить»,
«Человек для себя»
Ева Вайтоўская, «Гарэзлівы пацалунак»
Наталля Бабіна
«Беларусалім», Павел Северинец
Мартинович (кроме «Мова»)
Вишневский
Набоков
Талеб
«Прокрустово ложе»
«Антихрупкость»
«Рискуя собственной шкурой»
Донато Карризи (кроме «потерянные девушки Рима»)
Кейт Феррацци «Никогда не ешьте в одиночку и другие правила нетворкинга»

Заклікаем вас, сябры, дасылаць кнігі ў бібліятэкі месцаў зняволення, каб зрабіць бытнасць палітвязняў трошкі лепшай
62 viewsedited  12:51
Відкрити / Коментувати
2021-12-25 18:02:57
30 views15:02
Відкрити / Коментувати
2021-12-25 18:02:34 Учора нашы актывісты сабраліся разам для напісання віншавальных навагодніх лістоў палітвязням.
Быць салідарнымі і выяўляць сваю падтрымку тым, хто зараз знаходзіцца ў цяжкіх абставінах – вельмі важна, каб заставацца чалавекам. І менавіта падобныя хрысціянскія і гуманістычныя каштоўнасці, на нашу думку, павінны быць уласцівы і чытачам гэтага канала.

Таму далучайцеся да нашай ініцыятывы і таксама пішыце лісты і паштоўкі тым, каму цяпер цяжэй за астатніх. Тут вы зможаце знайсці людзей, якім пішуць мала ці якія блізкія вам па духу з актуальнымі адрасамі для карэспандэнцыі: politzek.me

А вось тут вы зможаце пачытаць як дапамагчы зняволеным грашыма, каб парадаваць іх крыху на святы: spring96.org/be/news/105475 Не пераймайцеся, вашы грошы не прападуць і іх безумоўна атрымае той, каму вы іх будзеце дасылаць. Падрабязная інструкцыя і адказы на частыя пытанні па спасылцы.

Калі жадаеце далучыцца да нашай акцыі, пішыце свае лісты і дасылайце нам фатаздымкі ў бот @Ffsnbot
30 views15:02
Відкрити / Коментувати
2021-12-21 08:29:48
82 views05:29
Відкрити / Коментувати
2021-12-21 08:29:41 ​​19 декабря у Ксении Сыромолот был День рождения. Ее бывшая соседка по камере написала трогательное письмо подруге и попросила поделиться им с остальными:

Поздравляю прекрасную, добрую девушку, политзаключённую — Сыромолот Ксюшу с Днём Рождения.
Ксюша, ты первая поздравила меня с Днём рождения, своими руками нарисовав мне открытку, и хоть ты младше меня, но ты меня поддерживала и пожелала Свободы в то время. Я главное тебе желаю, чтобы до Нового Года произошло ещё одно ЧУДО и ты встречала Новый Год дома с мамой, отцом и друзьями. Ксюша, я помню, что я обещала тебе, если меня раньше выпустят чем тебя, я приеду встречать тебя. Где бы я сейчас не находилась я сдержу своё слово. И мы обязательно поедим шашлыка, как мечтали, и сходим на футбол.
Хочу сказать огромное спасибо родителям Ксюши, что Вы вырастили смелую, добрую и умную девушку. Я Верю в справедливость, и в то, что всё будет хорошо и она скоро будет дома.


Мы присоединяемся к поздравлениям и хотим напомнить, что в Беларуси сегодня тысячи политзаключенных и только от нас зависит, когда они выйдут на свободу.
83 viewsedited  05:29
Відкрити / Коментувати
2021-12-11 18:34:15
64 views15:34
Відкрити / Коментувати
2021-12-11 18:34:08 З факультэта Філасофіі і Сацыяльных навук звальняюць выкладчыцу псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук і дацэнта Сініцу Таццяну Іванаўну, якая працуе ў БДУ ўжо 7 год, а да гэтага працавала загадчыцай кафедры клінічнай псіхалогіі ў педагагічным універсітэце імя М. Танка.

Акрамя сваёй непасрэднай выкладчыцкай і навуковай працы, Таццяна Іванаўна таксама працуе з дзецьмі з інваліднасцю, спрабуючы палепшыць іх якасць існавання і камунікацыю з астатнім светам.

Як помста за актыўную грамадзянскую пазіцыю Таццяны Іванаўны восенню мінулага года і праз яе нязручнасць для цяперашняй адміністрацыі ўніверсітэта і факультэта, за апошні год ёй было вынесена некалькі ідэалагічна матываваных папярэджванняў і вымоў, на аснове якіх яе цяпер і звальняюць, не дачакаўшыся нават завяршэння кантракта. Трэба адзначыць, што адміністрацыя факультэта не прыклала ніякіх высілкаў для абароны свайго супрацоўніка, наадварот, “узнагародзіла” яе апошняй і вырашальнай вымовай літаральна месяц таму.

Таксама звяртаем ўвагу тое, што паводле працэдуры рашэнне аб звальненні дацэнта Сініцы праходзіла праз заключэнне камісіі ўніверсітэцкага прафкама ФПБ. І хаця нізавая, факультэцкая ячэйка прафсаюза была супраць звальнення, на яе членаў быў арганізаваны ціск і па патрабаванні “зверху” адбылося другое пасяджэнне ячэйкі, на якім яе члены зрэшты “пагадзіліся” на звальненне калегі. Фармальнае пасяджэнне універсітэцкай прафсаюзнай камісіі на чале з былым прарэктарам БДУ Васілем Суворавым, які заняў крайне фарысейскую пазіцыю на працягу апошняга года, толькі ўхваліла гэтае пажаданае для адміністрацыі рашэнне.

Удзельнікі нашай суполкі з сумам развітваюцца з Таццянай Іванаўнай як дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працягваюць лічыць яе вялікім прафесіяналам і чалавекам высокай асабістай годнасці. Жадаем ёй поспехаў у іншых галінах!

Тыя, хто хочуць выказаць сваё стаўленне да асобы Таццяны Іванаўны Сініцы і распавесці, якую страту панёс універсітэт, пішыце ў наш чат або ананімна ў бот:
@FfsnBot
74 views15:34
Відкрити / Коментувати
2021-12-02 12:29:08 З ўсёй краіны прыходзяць звесткі пра маштабныя чысткі у самых розных дзяржаўных установах і на прадпрыемствах. Людзей звальняюць ці змушаюць падпісаць заяву па пагадненні бакоў за “няправільны подпіс” за апазіцыйных кандыдатаў у 2020-м, за публічную пазіцыю пасля выбараў ці паводле білінгу іх тэлефонаў пад час пратэстных маршаў.

Не застаецца ў баку і сфера адукацыі і навукі. Даходзяць звесткі аб "чыстках" у Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Брэсцкім Дзяржаўным Універсітэце імя А.С. Пушкіна, Беларускай Акадэміі мастацтваў (пры ўсёй унікальнасці патрэбных спецыялістаў у маштабах краіны), НАН Беларусі, Мінскім абласным інстытуце развіцця (больш за 40 чалавек), сярэдніх школах г. Мінска і абласцей. Закранулі “чысткі” і БДУ: па звестках Свабоднага Прафсаюза Беларускага, розныя формы ціску зазналі каля 280 чалавек.

Да нашага канала даходзяць звесткі пра ціск і пагрозы звальнення ў дачыненні да супрацоўнікаў і навучэнцаў Факультэта філасофіі і Сацыяльных навук. Цяперашняя дэкан і яе намеснікі, на жаль, нічога не робяць для абароны сваіх выкладчыкаў і студэнтаў, дапамагаючы ажыццяўляць рэпрэсіі на месцах. У гэтай сітуацыі, калі на вас здзяйсняецца ціск з боку адміністрацыі ці адмысловых “служб аховы”, не заставайцеся са сваёй праблемай сам на сам.

Паведамляйце у наш ананімны чат-бот пра факты пераследу супраць вас паводле грамадзянскай пазіцыі @FfsnBot.

Уступайце ў Свабодны прафсаюз беларускі @bsu_staff_union_bot для выкладчыкаў і @VolnyBSU_bot студэнтаў. Там вам дапамогуць юрыдычна і фінансава ў выпадку складанай сітуацыі. Тым больш у адрозненні ад дзяржаўнага прафсаюза, гэтыя людзі сапраўды клапоцяцца пра ваш лёс і не “адабраюць” аўтаматычна любое рашэнне начальства.

Яднайцеся і спрабуйце разам адстаяць адзін аднаго (пішыце ў бот, калі вам не абыякава і вы гатовы далучацца да дзеянняў). Толькі ў адзінстве наша сіла. Выкладчыкі, узгадайце, што вы таксама каштоўныя спецыялісты і вас не так проста замяніць, асабліва цяпер! Студэнты, помніце, што без вас ні выкладчыкі, ні адміністрацыя не змогуць працаваць і атрымліваць свае заробкі! Таму ваш ціск на адміністрацыю ў адказ, уключна з выхадам на фармат забастоўкі, можа стаць абаронай вашай годнасці і права на вучобу і працу. Помніце дэвіз: БДУ – гэта мы!
72 views09:29
Відкрити / Коментувати
2021-11-30 20:00:59
Вольга Залатар – магістр сацыялогіі, выпускніца ФФСН (2012)
48 views17:00
Відкрити / Коментувати