Get Mystery Box with random crypto!

Паўсухія думкі

Логотип телеграм -каналу gorad_sonca — Паўсухія думкі П
Логотип телеграм -каналу gorad_sonca — Паўсухія думкі
Адреса каналу: @gorad_sonca
Категорії: Блоги
Мова: Українська
Передплатники: 275
Опис з каналу

жанчына, якая піша і жыве з гарачым сэрцам ❤️‍🔥
абдымаю словам ✍🏻
🖇️ links https://taplink.cc/marika.korshuk

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення

2022-10-06 16:26:07
А памятаеш, у дзяцінстве бацькі адпраўлялі цябе ў краму за батонам. Ты купляў гэты батон і потым, пакуль ішоў з ім дадому, адламваў ці адкусваў ад яго скарынку. І тая скарынка здавалася табе самай смачнай ежай у свеце.

А зараз, што ні зрабі з батонам (хоць маслам яго з усіх бакоў абмаж, хоць малінавым варэннем), усё адно не будзе так смачна, як тая адламаная скарынка ў дзяцінстве.
97 viewsedited  13:26
Відкрити / Коментувати
2022-10-05 21:13:40
Калі ты зараз сумуеш, адчуваеш трывогу альбо тонеш у рэфлексіі, завары смачную гарбату, вазьмі кнігу, выдыхні і пачынай чытаць.

Абдымаю
142 views18:13
Відкрити / Коментувати
2022-09-30 20:27:02
297 views17:27
Відкрити / Коментувати
2022-09-26 20:55:40
392 views17:55
Відкрити / Коментувати
2022-09-26 20:33:14 Абдымаючы жыццё

Ва ўмовах жыцця ў гістарычныя часы задумваешся аб неабходнасці адчуваць гэтае самае жыццё ў цяперашнім часе, а не ва ўспамінах мінулага, не ў марах і планах (хтосьці яшчэ можа марыць і будаваць планы? )

Так, часам здаецца, што нашаму свету прыйшоў гамон і лепшае, што я магу зрабіць — схавацца ў бульбу.

Так, часам здаецца, што рэальнасць — гэта сон. Вось-вось прачнуся і выдыхну з палёгкай. Але не. Прачынаюся і бачу, што свет сапраўды едзе з глузду, чорнае люстэрка — гэта не сон.

Боль. Страх. Апатыя. І разам з тым любоў. Нягледзячы на ўсё, я працягваю любіць жыццё і дзякаваць рэальнасці за прыемныя, шчаслівыя моманты.

Часам сэнсы размываюцца, ад іх застаюцца толькі туманныя цені. Размываюцца, але не губляюцца, не страчваюцца. Наадварот, як гэта не дзіўна, знаходзяцца новыя сэнсы.

Маё жыццё — гэта цэннасць. Мая рэальнасць мае сэнс.


І ў гэтай рэальнасці я маю права не толькі на смутак, апатыю, страхі, нянавісць, неразуменне і спробы ўбачыць будучыню ў чорнай бездані. У гэтай рэальнасці я маю права на шчасце.

Я маю права з асалодой піць смачную каву.

Я маю права шмат чытаць і набываць новыя кнігі.

Я маю права абдымаць і абдымацца.

Я маю права падарожнічаць і пракладваць будучыя маршруты.

Я маю права атрымліваць новыя веды.

Я маю права дадаваць лёд у ружовае віно і піць яго, паралельна гатуючы пасту.

Я маю права піць чырвонае віно, паралельна цалавацца і пакідаць на скуры любімага чалавека сляды ад памады.

Я маю права ўпрыгожваць свой дом кветкамі.

Я маю права весці душэўныя размовы і казаць важныя словы, якія чамусьці не былі сказаныя раней.

Я маю права запісваць свае думкі і пісаць тэрапеўтычныя тэксты, бо слова лечыць.

Я маю права трымаць у далонях свет. Свой уласны свет.

Я маю права жыць, абдымаючы жыццё. А як яшчэ жыць у гістарычныя часы, як не абдымаючы, не смакуючы жыццё?

Веру, што шчасце і любоў уратуюць чалавецтва!
355 viewsedited  17:33
Відкрити / Коментувати
2022-09-25 19:35:28
Ну якія пейзажы ў сядзібе Агінскага. Люблю-люблю

Залессе, Смаргонскі раён
232 views16:35
Відкрити / Коментувати
2022-09-23 19:52:48
Чамусьці ніколі не была ў Заслаўі, хоць ён і знаходзіцца недалёка ад Мінску. Пазаўчора з’ездзіла туды і не пашкадавала: Заслаўе — дужа мілы і ўтульны горад.

Па спасылцы невялікі гайд па Заслаўю — як даехаць і што паглядзець
https://www.instagram.com/p/Ci2zYzJo6IL/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
290 views16:52
Відкрити / Коментувати
2022-09-23 13:00:50
Мы хоць ужо і жывем на старонках кніг, але для разумення сітуацыі хочацца яшчэ і Рэмарка чытаць. Сэнсу ў гэтым, напэўна, больш, чым у думскролінгу (безперапынным чытанні дрэнных навін)
273 views10:00
Відкрити / Коментувати
2022-09-20 15:24:15
Не тое, каб я верыла ў байкі пра рэтраградны Меркурый, але калі трэці дзень запар на роўным месцы б’ецца посуд, у кватэры раптоўна ламаецца сантэхніка, у блізкіх людзей праца ідзе праз дупу, а твой уласны стан паспяхова рухаецца ад апатыі ў бок дэпрэсіі, то ўжо ва што заўгодна паверыш — нават у разбуральную сілу гэтага Меркурыя

Але, напэўна, гэта проста восень.
345 viewsedited  12:24
Відкрити / Коментувати
2022-09-20 11:19:41 Што адначасова робіць мяне шчаслівай і выклікае слёзы смутку?

Падарожжы па роднай краіне.


Вось менавіта такое пачуццё. Назавем яго — шчаслівы смутак.

Шчасце бачыць нашую прыроду і нашыя славутасці, шчасце ехаць, пракладваць маршруты, шукаць, назіраць, даведвацца, дакраннацца. І разам з тым плакаць...

Пытаюся ў сябе: Чаму ты плачаш? Адкуль гэты смутак?

Я плачу не ад таго, што нашыя славутасці часта не ў самым лепшым стане. І нават не ад таго, што гісторыя краіны забываецца, не шануецца. Не ад таго, што людзі ня ведаюць, што рабіць з гэтай гісторыяй і як яе разумець.

Не, не ад гэтага я плачу…

Я плачу ад таго, што адчуваю сябе часткай гэтай зямлі. Смутак змешаны з захапленнем. Сумнае захапленне.

Я ні ў адной краіне свету не плакала ад захаплення. Хоць, шчыра кажучы, там і прырода можа больш ўражліваць, і славутасці знаходзяцца ў лепшым стане. А вось у Беларусі плачу. Не фантанамі слёз, а ціха, разважліва.

Гляджу на сваю Беларусь і ўяўляю, як тут жылі людзі раней, чым дыхалі, пра што марылі, як кахалі, аб чым размаўлялі. Гляджу на сваю Беларусь і абдымаю яе, супакойваю яе, дзякую
ёй

Падарожжа па Беларусі — гэта падарожжа ва ўласную душу. Падарожжа па Беларусі — гэта пошукі сябе і вытокаў, якія прывялі цябе ў гэты свет.

Я столькі не ведаю і разам з тым столькі ведаю. Гэта не кніжныя, не практычныя веды. Гэта метафізіка, якую разумее мая душа.

Люблю Беларусь. Хоць часам мая любоў падаецца мне падобнай на хваравітае каханне да чалавека, з якім ты ніколі не будзеш па-сапраўднаму шчаслівай.

Тэкст гэты напісала мая душа. Калі вашая душа разумее маю душу, калі напісанае адгукаецца, пастаўце Я тады буду ведаць, што ёсць кантакт паміж нашымі душамі

#ЯзГорадаСонца
326 views08:19
Відкрити / Коментувати