Get Mystery Box with random crypto!

Дзённік балаклівай хікка

Логотип телеграм -каналу hikka_imp — Дзённік балаклівай хікка Д
Логотип телеграм -каналу hikka_imp — Дзённік балаклівай хікка
Адреса каналу: @hikka_imp
Категорії: Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 47
Опис з каналу

Я беларуска, што жыве ў Харкаве.
А гэта мой дзённік, дзе я распавядаю пра ўсё на свеце:
— пра кнігі/мангу/фільмы і г.д.
— пра працу піратам-перакладчыкам
(картка для данатаў 4149499991180231)
— пра сваіх 6 катоў
— пра асабістае

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення

2023-01-04 18:23:14
xxxHOLiC

фільм, Японія, 2022

Вельмі люблю мангу Кламп (не толькі xxxHOLiC, але і іншыя праэкты, і павязаныя з гэтым сусветам, і не).

Але xxxHOLiC 2022 года — то нават ня можна назваць фільмам.
ЦІ зразумела б я хоць штось, як бы ня ведала сюжэт арыгіналу? Ня пэўна.
Ці адчула б я хоць штось да персанажаў, як бы ня ведала сюжэт? Точна не.

Візуальна — прыгожа. Ватанукі падобен да хлопца з манхвы, Ведзьма пастойна мяняе адзенне... Але сам сюжэт... Быцца знялі серыял, а потым пакоцалі яго, каб ён памясціўся ў фільм. Таму знянацкія пераходы з адной лакацыі ў іншую. Канешне, арыгінальный Холік таксама быў трыпам, але то хутчэй да канца выявілася. Тут жа ад самага пачатку — суцэльны нарка-трып з незразумела чаму паказанымі момантамі.

Ўзагалі не раджу фільм, а манга — то класіка, то ж мангай ці анімэ ўсе маюць быць знаёмы)

#manga #film
15 views15:23
Відкрити / Коментувати
2023-01-03 20:11:35
Нажы нагало: Скляная цыбуля (Glass Onion: A Knives Out Mystery)

фільм, ЗША, 2022

Цудоўны фільм, дзе ёсць і гумар, і дэтэктыў, што трымае ў напрузе. Бо ня ведаеш, хто сапраўдны забойца.
Дзесь на сярэдзіне выяўляецца, што ўсё зусім не так, якім здавалася на пачатку.

Трохі пра сюжэт: багацей запрашае сяброў на востраў на дэтэктыўную вячорку, дзе яго маюць "забіць". Сярод сяброў таксама апыняецца і самы вядомы дэтэктыў.

Больш нічога распавядаць не буду, бо то спойлер)
Скажу толькі, што добра правяла час. Прыблізна таксама ж добра, як калі глядзел Загадковае забойства з Джэніфер Эністан.

#film
22 views17:11
Відкрити / Коментувати
2023-01-02 19:41:05
Сляпы (블라인드 / Blind)

дарама, Карэя, 2022

Дарама пра тое, да якіх жудасных наследкаў можа прывессці чалавечая байдужасць і бажання заплюшчыць вочы на дзеякія злочыны.

Жанры: саспенс, дэтэктыў, трылер

Была забіта дзяўчына. Яе забойца запасіў суд прысяжных. Але пасля суду справа не закончваецца, забойствы працягваюцца, а ўсе прысяжныя аказваюцца ўцягнутыя ў справу. Верагодна, хтось з ніх сапраўдны злачынец. Але хто?

Дарама вельмі доўга трымала мяне ў напрузе. Пад падозрай былі ўсе па чэрзе (нават ГГ, бо я думала, што ў няго можа быць раздвоення асабістасці).

Але хоць злодзеі, здаецца, былі пакараны, псіхіку дэтэктыва ніхто не аднавіў. Мне яго вельмі шкада.

9/10

#dorama
19 views16:41
Відкрити / Коментувати
2023-01-02 15:10:22
Год: 2014
Фатограф: Сямейкін
Назва: Эрза
Месца: Батанічны сад

Гэта была мая така сабе спроба закасплэіць Эрзу з Fairy Tail.
Як бачыце, я не зусім касплеер. Я проста надыхаюсь персанажамі.

Абробка зараз здаецца занадта перасвечанай. Але мне і досі вельмі падабаюцца ўсе гэтыя фоткі.

#photo
23 views12:10
Відкрити / Коментувати
2023-01-01 19:18:41
66 views16:18
Відкрити / Коментувати
2023-01-01 19:18:27 Ukrainian Bestiary

Тут будзе багата тэксту, але калі падрэзюмаваць:
Я уварвалася ў 2023 год чытанне шыкоўнай кніжкі-артбуку.

А зара логрыд.
Кожны год я стаўлю сабе планы-мэты. У 2022 я планавала прачытаць ўсяго 25 кніг, хаця дагэтуль чытала больш за 50.
Але дзякуючы ёбанай бляць русне я нават гэты ніапчомны план выканаць не змагла. Спынілася дзесь на лічбе 16.
Нячысцікі (Украінскі бестыарый, але я яго буду надалей зваць Нячысцікі) прыйшлі як раз пад ялінку — 30 снежня. Але я вырашыла, што мой план 2022 году ўжо пайшлоў па піздзе, тож лепш распачну год з доўгачаканага выдання.

І я не прагадала. Цудоўна правяла сёння дзень чытаючы-разглядаючы і артбук, і зін, і мэрч.
Мы атрымалі:
— 2 wood posters;
— 3 ліста з налепкамі;
— 1 значок (што я дурачок);
— 1 зін;
— 1 артбук.

Дарэчы, арты ў зіне, артбуке і мерчы не ператынаюцца. Усюды — штось новае.
Дэрэвяныя постэры — цудоўная ідэя. Прыемна трымаць у руках. Адчувала насалоду ад гэтага, як і ад картак з Сабрынай. Але вось самі малюнкі на ніх не вызвалі такого захвату. Проста непаганыя.

Налепкі — клёвыя, але яшчэ лепш было б, як бы лого "Мальовія" таксама было вычаўленай налепкай, а не часткай суцэльнага ліста.

Артбук.
Тут ёсць усё, пра што я казала, калі разглядала нядолікі папярэдняй працы каманды (Пра русалак). Тобто ўсё прапрацована і выпраўлена. Ёсць тэкст са сціслым апісаннем нячысціка на ўкраінскай і ангельскай мовах. Вельмі зручна. Бо напрыклад, калі я не зразумела слова "пристріт" — проста паглядзела тэкст на ангельскай. Дарэчы, часам у ангельскай версіі трохі больш напісана. Напрыклад, было растлумачала, што такое трый-зелле.
Таксама вельмі прыемна падагнаны малюнкі. Нягледзячы на тое, што над адным нячысцікам працавала 2 майстра, нідзе не было так, каб гэтае паяднанне выглядала недалуга.
Хаця ў той жа час, не ўсе малюнкі вызвалі ўва мне захоплення. Часам я зусім не так уяўляла таго ці іншага міфічнага персанажа. Але некаторыя малюнкі былі — вачэй не адвесці *о*.

Яшчэ стоіць сказаць, што на пачатку кнігі ёсць мапа, дзе паказаны распадзелы рэгіёнаў Украіны і таксама па мяжам адзначаны краіны-суседкі. Нават Беларусь. Але рашка не падпісана. Бо хутка яе ня стане, а артбук — то надоўгія часы.
Ну, я думаю, што сама гэтым кіраваліся аўтары)

З нядолікаў адзначу толькі фармат. Трэ было рабіць артбук большым.
А яшчэ першая старонка артбуку выглядае недарэчна. Бо яна мала б быць толькі ў зіне, які і сапраўды выглядае як нататкі "невядомага" аўтара. З гумарам і ўсем такім. А вось артбук хоць і мае той самы опіс нячысцікаў, гумарыстычную частку апусціў, з-за чаго мне не падабаецца наяўнасць спасылкі на аўтара на першай старонцы.

Зін
Спачатку я глянула і такая — фу! Ну не люблю я мягкую вокладку! Кніжка толькі прыйшла, а вокладка ўжо пагнулатая і глядзіць у паталок! Майце бога ў сэрцы. Зрабілі б хаця б гібрыд, які так не гнуўся. Бо ў артбука расцудоўная вокладка touch-soft, а тут такое.
З-за гэтага я нават вагалася, ці чытаць той зін. Але як добра, што я яго праглянула. Бо ў сярэдзіне то вередлівы, жартлівы нататнік. Мала слоў, багата разнастайных малюнкаў. Чытаць было нават прыемней, чым артбук!
Тож калі будзеце перавыдаваць зін у штось з адэкватнай вокладкай, я замоўлю.

Карацей, то было неверагодна. Артбук займе сваё заслугованае месца на паліцы з кнігамі пра нячысцікаў ад Дары Карній і іншых аўтараў.

Тым, у каго няма такой кнігі — спачуваю)

#book
61 viewsedited  16:18
Відкрити / Коментувати
2023-01-01 18:40:38
З Новым Годам.

Калі чэсна, у мяне няма адчуцця, што год закончыўся. Але прынамсі закончыўся штодзённік за 2022 год.

Тож я распачала новы, напісала там планы (ахахахаха), атрымала ў падарунак каці-гарошак, так бы мовіць і з'ела боршч, бо вырашыла, што то самая святковая страва ў маім выпадку.

Жадаю ўсем, каб жызнь не ператварылася на суцэльны піздзец, а была паўнацэнным, шчаслівым та спраглым надзей. І паланне расейскіх гарадоў у якасці прыемнага бонуса.
27 views15:40
Відкрити / Коментувати
2022-12-30 16:00:26
33 views13:00
Відкрити / Коментувати
2022-12-26 14:15:32
Віддана

фільм, Украіна, 2020

Калісь даўно (амаль адразу пасля прэм'еры гэтага фільма) мы пабачылі рэцэпт баршча ў гэтай стылістыцэ. Было вельмі прыгожа і апетытна. Але сама такой сцэны ў фільме не было, а я не фанат антуража, тож толькі зара паглядзела саму стужку.

Што магу сказаць. Фільм вельмы прыгожы. Сцэны пастаўлены аж непаўторна прывабліва. А яшчэ тут ёсць голыя жанчыны) І апетытная ежа.

Што да сюжэту — то пра таксічныя стасункі двух жанчын. Бачылі ўсё мы вачамі служніцы, тож пані ў нашых вачах была аб'юзэрам. Але хто там ведае, як было на самай справе.

У выніку жанчыны разышліся ў розныя бакі і сталі шчаслівымі.

Па сюжэту не асоба ё што сказаць. Але прынамні фільм глядзела з задаволенням.

#film
44 views11:15
Відкрити / Коментувати
2022-12-25 20:24:04
Merry X-mas

Карацей, у гэтым годзе мы святкуем Каляды сёння.
Перайсці на 25 сьнежня было вельмі лёгка, усё адно ўвесь месяц у нас свята (два дня народжання, св. Мікалай, НГ), чаму б не дадаць яшчэ адзін замест таго, каб пераносіць яго на потым.

Тож я вітаю вас, маі сябры, са святам)

Але хацела я напісаць трохі пра іншае. Справа ў тому, што мы ўжо атрымалі падарункі і...

Гэта шкарпэткі.
— Я падаравала Тарасу купу цёплых шкарпэтак святковага віду.
— Тарас падараваў мне набор шкарпэтак з кіцкамі.
— Маці Тараса штонядаўна адправіла нам пасылку (можна сказаць святковую) і там для нас абодвух — шкарпэткі.
— Дарця Зіронька павіншавала нас. І ў пасылцы таксама ё шкарпэткі.

Ці хтось з нас незадаволены? Не, бо шкарпэткі — то зімовая тэма. Заўсёды дарэчна. Я і мінулага года ў гэты дзень даравала Тарасу шкарпэткі х)
54 viewsedited  17:24
Відкрити / Коментувати