2023-03-22 20:04:59
ДУРНЫ МАСКАЛЬ
Лодзя, панна з Хальчi
(Як вядома, усе маскалі дурныя, але гэты быў асаблівы)
Сучасная казка-прытча
Нейкі ваяк-расеец, які прыехаў на Гомельшчыну, уварваўся ў хату да мясцовай бабулькі.
- Падай, бабка, жэрці!
А яна яму адказвае:
- Для цябе, маскаль, нічога няма, нават і не мары! Сыходзь дадому ў сваю Расею!
Сыходзіць ваяк адмовіўся, лёг на лаўцы спаць як быў, галодным.
Прачнуўся маскаль глыбокай ноччу ад таго, што жывот пусты забурчаў. Ну, ён і давай шукаць якую-небудзь ежу. Намацаў пад лаўкай тазік, а ў ім нібы булён і кавалак мяса.
Выпіў булён, зжор мяса і заваліўся спаць, а раніцай кажа:
- Ты чаму, бабка, пажаднічала? У цябе ж булёна быў цэлы тазік, а ў ім вось такі кавалак мяса!
- Вы, расейцы, усе дурні ці толькі праз аднаго? - адказвае бабулька - Анучу ты зжор, вар'ят! А выпіў ваду, якой я падлогу мыла.
25 views17:04