Get Mystery Box with random crypto!

УВАГА: КОНКУРС! Абласны паэтычны конкурс “Слёзы сясцёр Хат | Новости Ляховичи - Ляхавіцкі веснік

УВАГА: КОНКУРС!

Абласны паэтычны конкурс “Слёзы сясцёр Хатыні” аб’яўлены Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама

Конкурс накіраваны на папулярызацыю літаратурнай дзейнасці ў Год гістарычнай памяці, маральнае выхаванне жыхароў Брэстчыны, пашырэнне іх ведаў пра генацыд беларускага народа і стварэнне банка літаратурных твораў, прысвечаных спаленым вёскам

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя літаратары – члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і аўтары-аматары.
Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай або рускай мове, што расказваюць пра знішчэнне карнікамі вёсак і мірнага насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай

Заяўку на ўдзел і творчую работу (верш) накіроўвайце на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com да 10 кастрычніка 2022 года з пазнакай “Слёзы сясцёр Хатыні”