Get Mystery Box with random crypto!

Новы свет 🌞

Логотип телеграм -каналу masvet_by — Новы свет 🌞 Н
Логотип телеграм -каналу masvet_by — Новы свет 🌞
Адреса каналу: @masvet_by
Категорії: Мистецтво
Мова: Українська
Передплатники: 559
Опис з каналу

Інфа: https://t.me/masvet_by/7
Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.
Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!❤
Падтрымка: @masvet_by_bot

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення

2023-01-01 00:14:01
#малюнак #ТоЯ
З Новым Годам, даражэнькія
40 views21:14
Відкрити / Коментувати
2022-12-31 18:53:04
#пераклад
#проза
#Nichto_Absalutna

Любіце чытаць і ня ведаеце, як стварыць навагодні настрой? А ці ведалі вы, што калядныя спэшлы - вынаходка далёка ня новая? Калі не, то ў якасьці навагодняга падарунка прапаную вашае ўвазе пераклад з ангельскае мовы апавяданьня славутага Артура Конан Дойла "Прыгоды блакітнага граната" ("The Adventure of the Blue Carbuncle") (і калі так - таксама прапаную, вядома ж)

Вас чакаюць дэдуктыўныя развагі Голмза (так, гэтак гучыць ягонае імя ў тарашкевічным варыянце, чаго толькі місіс Гадсан вартая), брытанскі гумар і сапраўдны калядны дух канца 19 стагодзьдзя.

P.S. У мяне на гэта 22 гадзіны сышло, прачытайце, кллск)

https://docs.google.com/document/d/1Imzi9d5pLk4AGdeYphK5hMUc_WY-XlQk/edit?usp=sharing&ouid=107606330691610310981&rtpof=true&sd=true
26 views15:53
Відкрити / Коментувати
2022-12-31 17:01:46
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства! гэты год амаль скончыўся, з чым я хачу вас павіншаваць. ён быў цяжкі і вельмі няпросты, але ж нельга казаць, што нічога добрага не адбывалася. адбывалася, і яшчэ як!

у гэтым годзе нарадзіўся «новы свет», набраўшы 450 цудоўных падпісчыкаў. шмат творцаў знайшлі сваіх глядачоў і пазнаёміліся з калегамі па цэху. мы нават ёсць на сайце mova.how! але ўсяго гэтага не было б без вас. мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што застаёцеся разам з намі, выкладаеце свае творы і ўдзельнічаеце ў жыцці канала. :)

працягвайце рабіць тое, што робіце, натхняйце і натхняйцеся, кахайце, сябруйце, і проста жывіце! пад гэты пастом можаце напісаць тое, што пасьпелі зрабіць вы ў гэтым годзе, і якія ў вас мэты на наступны.

з любоўю, пані яніна.
17 views14:01
Відкрити / Коментувати
2022-12-30 17:00:00
#пераклад #казка
#сьнежная_каралева
#дзяўчына_якая_марыць
Стук-стук, сумавалі па мне?
Хах, магчыма, некаторыя нават ня ведаюць, што я існую.
Але я тут, каб падзяліцца пачаткам перакладу сваей любай казцы "Сьнежная каралева".
Ну, а што яшчэ рабіць? Няўжо дапісваць іншыя творы, якія так чакаюць?
Не-не, гэта ня мой шлях
79 views14:00
Відкрити / Коментувати
2022-12-28 22:37:51 #Алесь_Гулевіч
#песня #музыка
#пераклад
Бумбокс—Вахцёрам, мой уласны пераклад (часткова з расейкай, часткова з украінскай версіі) і выкананне (спадзяюся прыстойнае). Тэкст ё па спасылцы

https://t.me/aleshulevic
137 viewsedited  19:37
Відкрити / Коментувати
2022-12-28 13:48:01 #ТоЯ #музыка #песня

Нехта тут мне спяваў пэўным вечарам снежня...
145 views10:48
Відкрити / Коментувати
2022-12-27 23:19:51 #Алесь_Гулевіч
#любоўная_лірыка
#верш
Я цалаваў яе ў губы
І пачуваў магутны жар.
Чаму абрала гэты грубы,
Не роўна выгалены твар?

Чаму прыйшла сюды уночку,
Праз слізгацень і дробны дождж?
Здымаеш мокрую сарочку,
Дрыжыш, быццам балотны хвошч.

Мы разап'ём бутэльку трунку
І будзем танчыць басанож.
На смак не горш таго ласунку.
Ці я шчаслівы? Анягож!

Мы забутэлімся, каб шэрань
Прыбраць з вільготных кудзяроў.
Мы з снежня трапім зразу ў чэрвень,
Каб закахацца мог ізноў.

І я чытаю вершы ціха,
Пра ўласны крыўды візаві¹.
Я зберагу цябе ад ліха
Сваёй бязлітаснай любві.

Яе душу да сініх плямаў,
Хоць станік пэўна не бюсцье²,
Я ўсё ж не маю пэўных планаў,
Апроч карункі зняць твае.

Нарэшце спіць, далёкі ложак,
Неперасяжна цяжкі крок.
Мільёны думак быццам мошак.
Іх утвараю як станок.

Раней за зімняе світанне,
Я абдымаю ейны стан,
Не мару нават аб каханні,
Нам дастае душэўных ран.

Пяшчотны дотык цераз дзверы,
Зарыю нос сярод валос.
Мой карабель разбілі шхеры³,
Я ледзь трамаю ўзгалос.

І вось сышла, мінулі хвілі,
Развеяў вецер церпкі пах,
Я пераадолею ўсё мілі,
Каб бачыць бляскат у вачах.

1) Візаві—з вока на вока (запазыч. з фр.)
2) Бюсцье—фірма па вырабу станікаў
3) Шхеры—скалісты бераг (запазыч. з швэдск.)
https://t.me/aleshulevic
147 views20:19
Відкрити / Коментувати
2022-12-27 15:19:02
#малюнак #birdcherry

у чарговы раз перамалявала свайго персанажа, каб паглядзець на прагрэс
снежань 2022/красавік 2022/травень 2021/жнівень 2021/чэрвень 2020/сакавік 2020

тг канал: t.me/birdcherrybliiin
164 views12:19
Відкрити / Коментувати
2022-12-26 19:24:19 #проза #скатазаўра

Калядны цуд

"Цынамон, мандарыны, апельсіны, елка, імбірнае печыва, какава, глінтвейн.

Што можа быць лепш за сумесь гэтых пахаў з каляднымі песнямі і святлом ад гірляндаў?

У гэты час здаецца што ўсе навокал самыя шчаслівыя ў свеце і мне цёпла"


https://archiveofourown.org/works/43859124.

Гэта невялікая (адносна) замалёўка пра тое, што часам людзям трэба верыць толькі ў цуды. Трохі пра камфорт, утульнасць і нечаканасці
192 views16:24
Відкрити / Коментувати
2022-12-25 23:02:47 #верш
#Хросная


Калісьці час можна было сёрбаць
як поліўку
Угрызацца ў яго зубамі
Перакатваць
языком у роце
Давіцца (Дваіцца) ім
як
лёдам
Калісьці час быў такі рыпучы
Як снег пад нагамі
Ён лез пад скуру
І танчыў у жылах
І венах
Калісьці час быў нечым,
што
можна было памацаць рукамі
І нават
намаляваць
Час быў пахкім і свярбучым
Як ва‌ўкі
на руках ад вятранкі
На якую ты перахварэла ўчора -
Хвароба ўжо скончылася
Але цела
ўсё яшчэ памятае
Пазногці
І адчуванне свёрбаў.
Калісьці час можна было зблытаць
з прасторай.
Ці з тым адчуваннем, калі басанож
ідзеш па брудных лужынах.
Ісці па брудных лужынах
Выбар летуценнікаў ці вар'ятаў.
Што ў прынцыпе -
адно і тое ж.
(Тут будучая вучылка ўнутры мяне дастае пісталет і страляе прама ў скронь)
Калісьці час быў цукеркай з лязом унутры.
(Такімі цукеркамі палохаюць дарослыя,
калі хочуць,
каб дзеці не бралі салодкае
ў незнаёмцаў)
Зараз жа час - лязо
І ад цукеркі застаўся
толькі ўспамін.
Трошкі салодкае жалеза
якое
дорыць табе памяць аб дзяцінстве,
рэжучы твой язык.

Я б хацела напісаць часу пісьмо,
Каб спаткацца.
І спытацца
Чаму "Зараз" стала "Калісьці"
Але не ведаю, куды
Ён не даў
Зваротнага адрасу.
179 viewsedited  20:02
Відкрити / Коментувати