Get Mystery Box with random crypto!

mova.how

Логотип телеграм -каналу mova_how — mova.how M
Логотип телеграм -каналу mova_how — mova.how
Адреса каналу: @mova_how
Категорії: Мови
Мова: Українська
Передплатники: 1.88K
Опис з каналу

Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.
Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.
Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- mova.how@proton.me

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Останні повідомлення

2022-08-30 16:57:19 Вітаем! Прапануем вам некалькі адукацыйных анлайн-мерапрыемстваў, што адбудуцца неўзабаве.

1. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года
Гістарычны адукацыйны курс правядзе Андрусь Унучак — кандыдат гістарычных навук, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.
З 07.09.2022 адзін раз на тыдзень па серадах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).

2. Курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеям Шэіным
10 заняткаў, якія будуць праходзіць на платформе Zoom у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі — толькі актыўная практыка, што дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць свабодна карыстацца роднай мовай.
Курс пачнецца 01.09.2022, заняткі па чацвяргах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).

3. Агульная дыктоўка
ААТ «Лідскае піва» прапануе вам праверыць свой узровень валодання беларускай мовай і адначасова падтрымаць беларускую спадчыну — арганізатар пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка за кожнага ўдзельніка дыктоўкі.
Дыктоўка адбудзецца 03.09.2022 у 15:00, а працы прымаюцца да 19-й (Мінскі час).

4. Музыкальныя заняткі
Аўтарка праекта Час сьпяваць — этнамузыколаг-беларусіст з дваццацігадовым прафесійным досведам — прапануе індывідуальныя і групавыя заняткі музыкай для дзяцей і дарослых. Вы навучыцеся спяваць традыцыйныя беларускія песні, разбірацца ў папулярнай музыцы з канструктыўнага боку, а таксама слухаць класічную і традыцыйную музыку з разуменнем. Запіс і падрабязнасці — у Тэлеграме.

5. Беларуская Міждысцыплінарная Канферэнцыя
Першая навуковая канферэнцыя ад каманды праекта Беларускі Міждысцыплінарны Семінар з тэмай “Статус-Кво Беларускай Навукі”. Удзел з’яўляецца бясплатным, але патрабуе выканання падрыхтоўчых заданняў. Дадатковая інфармацыя, дакладчыкі, тэмы дыскусій і спасылкі будуць размешчаныя на канале на пачатку верасня, а зараз можна зарэгістравацца праз форму для ўдзелу ў воркшопах 24-га і 25-га верасня.
382 viewsedited  13:57
Відкрити / Коментувати
2022-08-26 13:55:05 Дзень добры, спадарства. Сёння пішам пра навіны беларускага анлайну.

1. Формула перамогі. Ф1
Нам даслалі спасылку на першы беларускі Тэлеграм-канал з навінамі мотаспорту і, у прыватнасці, чэмпіянату Формула-1 — дзелімся ёю і з вамі.

2. Muzyka bielaruskaj
Тэлеграм-канал з рэкамендацыямі і матэрыяламі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі ад выкладчыка духавых інструментаў. Таксама раім падтрымаць аўтара і на платформе Youtube.

3. Дыскета
Малады канал у Тэлеграме з навінамі ў галіне інфармацыйных і камп'ютарных тэхналогій.

4. DUDUK і курлы юніан
З'явіліся адразу два праекты па аматарскім перакладзе серыялаў "Тэорыя Вялікага Выбуху" і "Наш сцяг азначае смерць".

5. Memensk
Тэлеграм-канал з жартамі і мемамі, які не так даўно перайшоў на беларускую мову, — варта падтрымаць.

6. Геймерскі Экспэрымэнтальны
Новы Youtube-канал для аматараў відэагульняў. Let's Play стрымінг і эксперыменты ў пошуках найлепшага фармату.

Апроч таго, хочам згадаць праект па папулярызацыі беларускай мовы — Забі зяпу, дзякуючы падтрымцы якога, у нас ужо больш за тысячу чытачоў, што істотна і вельмі прыемна.
Аўтары нядаўна змянілі канцэпцыю свайго Тэлеграм-канала і пачалі пісаць кароткія нататкі пра апрацоўванне трывожнасці і стаўленне да сябе. Раім таксама падпісацца на іх Інстаграм і слухаць на ўсіх падкаст-пляцоўках.

#праекты
104 views10:55
Відкрити / Коментувати
2022-08-23 13:57:55 Вітаем, даражэнькія. 3-га верасня адбудзецца файнае мерапрыемства па падтрымцы беларускай мовы — Агульная дыктоўка.

Прапануем вам паўдзельнічаць :)

Каб узяць удзел у дыктоўцы трэба:
1. Зарэгістравацца на сайце (зойме літаральна некалькі хвілін);
2. Напісаць дыктант (анлайн ці ў Lidbeer DVOR у Менску);
3. Дадаць сваю работу ў асабісты кабінет.

За кожную выкананую работу арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка. Больш падрабязна — на сайце dyktouka.lidskae.by.

Далучайцеся і запрашайце сяброў!
1.5K views10:57
Відкрити / Коментувати
2022-08-19 14:36:16 Дабрыдзень, сябры. Зноўку прапануем вам некалькі Youtube-відэа па-беларуску, каб бавіць час на выхадных і наступным тыдні. Мінулы спіс — па спасылцы.

1. 20 пытанняў ксяндзу пра секс: кантрацэпцыя, аборты, касцюм манашкі ў секс-гульнях, ЛГБТК+ і цэлібат
Шчырая размова пра секс з ксяндзом Вячаславам Барокам у падкасце «Паўгадзіны кардыё». Часткова па-расейску.

2. Art.Context. Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч
Гутарка вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра творчасць, досвед жыцця ў міграцыі і стаўленне заходніх еўрапейцаў да беларускай творчасці.

3. ХТО такія беларусы? Гісторыя за 5 хвілін
Гістарычнае відэа ў рубрыцы "Гісторыя за 5 хвілін", у якім доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавядае пра стварэнне беларускай нацыі. Насамрэч, раім прагледзець серыю відэа цалкам — даходліва і займальна.

4. Як нішчылі беларускую мову
Зміцер Гурневіч тлумачыць, чаму і як беларуская мова апынулася ў сённяшнім становішчы і ці можна казаць, што "так исторически сложилось".

5. RADZIVA PRUDOK. Андрусь Горват. Купалаўцы.
Гісторыя стварэння і бэкстэйдж спектакля «Радзіва Прудок» па творы журналіста Андруся Горвата. Непасрэдна спектакль дасяжны для спонсараў тэатра "Купалаўцы" на аднайменным Youtube-канале. Часткова па-расейску.

Прыемнага прагляду!
908 viewsedited  11:36
Відкрити / Коментувати
2022-08-17 11:49:54 Вітаем, шаноўныя. Публікуем працяг спіса праектаў, датычных навукі і тэхналогій. Першую частку глядзіце ў колішнім допісе.

1. Тэхнавука
Падкаст і Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій.

2. Першы Гікаўскі
Падкаст і таксама Тэлеграм-канал па "гікаўскіх" тэмах: кінаіндустрыя, гульні, тэхналогіі і навука.

3. Жужаль
Youtube-канал і ТыкТок з агучкай відэа на беларускую. Аўтар пакуль аддае перавагу адукацыйнаму кантэнту і адказвае сваімі відэа на пытанні кшталту "Навошта патрэбныя камяні на чыгуначных пуцях?" або "Ці можам мы пабудаваць базу на Месяцы?".

4. Пра тэхналогіі і не толькі
Відэа-рубрыка кампаніі "Будзьма Беларусамі" пра рознае тэхналагічнае і сучаснае.

5. Беларускі Міждысцыплінарны Семінар
Тэлеграм-канал з анонсамі Zoom-вебінараў ад прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай супольнасці. Прэзентацыі і абмеркаванне навуковых даследаванняў беларусаў у любых дысцыплінах на беларускай, расейскай ці ангельскай мове.

6. Цёмны Лёс
Падкаст з калянавуковым, акадэмічным ды тэхнічным кантэнтам ад вядомага беларускім праграмістам АйЦіБарады. Першыя выпускі ўжо запісаныя і будуць неўзабаве публікавацца, а жадаючых паўдзельнічаць у наступных запрашаюць запоўніць форму па спасылцы.

#праекты
787 views08:49
Відкрити / Коментувати
2022-08-16 14:57:14 Вітанкі! Пераходзім да тэмы, што мела найбольшую колькасць запытаў у нашай апытанцы, — сёння распавядзём пра папулярныя навуку ды тэхналогіі.

1. Зорка Венера
Новы праект у беларускай анлайн-прасторы — Тэлеграм-канал, прысвечаны касмічнай тэматыцы. Аўтар абяцае пісаць пра навуковыя адкрыцці і цікавыя факты, SpaceX і марсаходы, далёкія зоркі і іншыя таямніцы нашага сусвету.

2. Лінейная (аг | рэг) рэсія
Тэлеграм-канал, дзе вас чакаюць статыстычны аналіз, тэорыя імавернасцей і вузкаспецыялізаваныя аспекты навуковай метадалогіі; даследаванні, публікацыі і аналіз іх на прадмет якасці — і ўсё гэтае ў кантэксце штодзённага жыцця.

3. cybulinka
Сусветная навука папулярнай мовай у Тэлеграме. Адначасна забаўляльны ды адукацыйны кантэнт па-беларуску.

4. Vengurakonstant
Перакладныя тэксты пра распрацоўку праграмнага забеспячэння. На сёння ёсць адзіная публікацыя — "Сумоўе па JavaScript. 300+ пытаньняў для Junior, Middle, Senior".

5. Пра IT і не толькі.
Рознае пра інфармацыйныя тэхналогіі, то бок камп'ютары, апаратнае і праграмнае забеспячэнне і звязаныя з гэтым выклікі.

Для адной публікацыі матэрыялаў атрымалася зашмат, заўтра чакайце другую частку :)

#праекты
863 views11:57
Відкрити / Коментувати
2022-08-13 14:11:37
ПАДТРЫМАЙЦЕ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ НА БЧ!

Прайдзіце анкетаванне!

https://www.rw.by/single-day-passenger/the-survey-for-the-passenger/

каб квіткі былі па-беларуску
каб інфармацыя для пасажыраў была па-беларуску

Падзяліцеся гэтым з сябрамі!
795 views11:11
Відкрити / Коментувати
2022-08-10 13:49:20 Добры дзень, шаноўныя! Як і абяцалі, пачынаем час ад часу рабіць тэматычныя допісы па тых тэмах, што выклікаюць у вас найбольшую зацікаўленасць.

Пачнём з пытання, адказ на якое атрымалася знайсці прасцей за ўсё — гэта харчаванне і рэцэпты. Насамрэч, мы і самі меліся гэтую катэгорыю на сайце ўдасканаліць, тым лепей, што вы запыталіся :)

На старонцы "Разнастайнае" глядзіце спіс цалкам, сюды жа выпішам абранае. Смачна есці!

Артыкулы і відэа
1. Харчаванне і рэцэпты на сайце "Слушна"
2. Рэцэпты ў рубрыцы "Гатуем з «Будзьма!»"
3. Рубрыка "Рэцэпты Кухараў" на The Village (найстарэйшыя допісы па-беларуску)
4. Youtube-канал "BelarusKitchen"
5. Кулінарна-мастацкая стужка «Гісторыя беларускай страўні»

Каналы ў Тэлеграме
1. Greenmom in the kitchen (таксама ў Інстаграме)
2. Lidl Беларусь рэцэпты / Беларуская кухня
3. Кулінарыя па-беларуску (неактыўны, але захавалася шмат цікавага)

Старонкі ў Інстаграме
1. @kurapatka
2. @smachnaya_mova
3. @alesia_foodblog
4. @mari_garbuzik
5. @hodny_keks

#праекты
1.1K viewsedited  10:49
Відкрити / Коментувати
2022-08-05 11:33:25 Дабрыдзень, спадарства! Шчыра ўдзячныя кожнаму за прапановы, нам сапраўды прыемна бачыць зваротную сувязь.

Ужо на наступным тыдні плануем пачаць адказваць на запыты, а пакуль зрабілі вам на выхадныя падборку відэа з беларускага Youtube.

Глядзіце, стаўце падабайкі ды пашырайце родны кантэнт.

1. Тэлебудка — "Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт"
Павел Бераговіч, паспяховы еўрапейскі бізнесмен, расказвае Сяргею Будкіну пра жыццё і свой удзел у развіцці беларускай культуры ў праекце "Тэлебудка".

2. Danelius — "Самы беларускі горад Польшчы"
Агляд найбольш беларускага горада Польшчы з пункту гледжання ўрбаністыкі. За навінамі праекта раім сачыць у Тэлеграм-канале "Беларускі ўрбанізм".

3. Суполка пісьменнікаў — "Аляксей Шэін"
Гутарка-інтэрв'ю з пісьменнікам, аўтарам падлеткавага фэнтэзі "Сем камянёў", Аляксеем Шэіным у літаратурным відэапраекце "Кантэкст" (першы сезон, другі сезон).

4. Рудзі — "Disco Elysium. Купляць ці не?"
Відэа для аматараў відэагульняў. Без спойлераў пра ролевую гульню, хіт 2019 года — "Disco Elysium", у праекце "Рудзі".

5. Vanya in Japan — "НЕ старажытны Кіёта"
У гэтым відэа з беларускага трэвэл-блога пра Японію няма храмаў, замкаў, гейш і кімано, бо гаворка ідзе пра менавіта сучасны складнік старажытнай сталіцы краіны — горада Кіёта.

6. Будзьма Беларусамі! — "Што такое NFT?"
Чарговы выпуск з цыкла "Пра тэхналогіі і не толькі", у якім аўтар распавядае пра найноўшыя тэхналогіі ды сцісла тлумачыць, што ёсць чым.

Прыемнага прагляду!
2.1K viewsedited  08:33
Відкрити / Коментувати
2022-08-02 12:28:45 Сябры, а ў якіх галінах ці па якіх тэмах вам не дастае матэрыялаў па-беларуску?

Паспрабуем знайсці.
1.0K views09:28
Відкрити / Коментувати