Get Mystery Box with random crypto!

Паліто Булаўскага

Логотип телеграм -каналу palitobu — Паліто Булаўскага П
Логотип телеграм -каналу palitobu — Паліто Булаўскага
Адреса каналу: @palitobu
Категорії: Новини
Мова: Українська
Передплатники: 539
Опис з каналу

Нэрэгулярныя навіны гарадскога жыцця. Віцебск і ваколіцы.
#анонсытыдня - тут пра анонсы падзей штотыдзень
Сувязь з рэдакцыяй @hewhobu
Ахвяраваць на дзейнасць канала
Карта  Belarusbank
9112380001835570 09/26
Альбо проста на нумар МТС
375339012326

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення

2022-07-07 16:55:37 Прывітанне сябры.

Паліто на 30 дзён у шафе.
679 views13:55
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 11:06:52 Роўна месяц вы жылі без нашых анонсаў, і нарэшце, мы вяртаемся. Лавіце падборку на будні тыдзень!

6.07, серада.

Сёння будзе магічная ноч, бо Купалле. Але перад гэтым абавязкова наведайце Арт-прастору на Талстога,7, дзе адкрыецца праект Just Now на 100 год УНОВІСА, у якім бяруць удзел з дзясятак сучасных знакавых мастакоў.
Пачатак 17.00, падрабязнасці
https://instagram.com/vitebsk.avangard

адзінае святкаванне Купалля ў горадзе мы знайшлі ў Заддзвінні. Здаецца, павінна быць норм, праграма пачынаецца з 19.00 і да начы.
Мо ля Кіраўскага маста і расце папараць-кветка, пашукайце за нас. Падрабязнасці https://www.instagram.com/p/CfdcYcAsbky/

а мы плануем паехаць у Сянно, дзе будзем для мясцовых жыхароў шумець ноччу на барабанах і дудзе. пачнем ля 21.30, але свята будзе цэлы дзень. Вось тут крыху інфы: https://www.instagram.com/p/CfmPxrPsDZ6/

7.07, чацвер.

у гэты дзень Віцебск святкуе 135 год з нараджэння Марка Шагала, з нагоды гэтага дом-музэй запрашае бясплатна ў госці на музычна-тэатральны перфоманс у сваім двары. Пачатак 17.00, уваход вольны. Падрабязнасці
https://instagram.com/chagall_museum

адразу пасля, у 19.00 адбудзецца сольны выступ непаўторнага Міхала Рубіна ва ўлюблёнай Цікаве на Замкавай, 4. Вельмі раім наведаць. Уваход free-donation, падрабязнасці
https://instagram.com/teacava_vitebsk

аматарам іншых прыгодаў раім наведаць традыцыйны бірпонг у Рокі пабе. Шарык і піва - разам весялей. Падрабязнасці і рэгістрацыя
https://instagram.com/beerpong_party

8.07, пятніца.

у Музэі гісторыі ВНХУ ў 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы мастака і каліграфа Аляксандра Баярскага (!). Плануецца нешта неверагоднае. А на наступны дзень яшчэ і майстар-клас па эксперыментальнай каліграфіі. Падрабязнасці
https://www.instagram.com/p/Cfo-CPSM1ly/

у чаканні звышнасычаных выходных раім далучыцца да кінапраглядаў у Кінаклубе Чердачка, у 20.00, і ў Цікаве на Замкавай у 21.30.

Заўтра плануем 2-ю частку анонсаў на выходныя. І рыхтуем для вас сюрпрызы на Славяначку. Усім поспехаў у справах!)
716 viewsedited  08:06
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 09:17:07
добрай раніцы, паважаныя! Як вы там у горадзе?
630 views06:17
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 03:08:56
637 views00:08
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 13:43:56 калі я ў Віцебску - я дома

магу сябе паводзіць як заўгодна.
магу быць глупым, а магу свядомым.
але я застаюся годным.

быць з сябрам. і ня быць  сябрамі
сысці ў поле і вярнуцца моўчкі.
запаліш вогнішча - паспі каля яго
замоўкні. твае гісторыі  ўсіх стамілі. 

як мокнеш у Дзвіне па ранку
і дамоў вяртацца трэба.

Заснеш, прачнешся без каханай. неба.
855 views10:43
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 06:46:48
добрай раніцы.

мы знайшлі новы офіс рэдакцыі і пачнем нагружаць вас прыгодамі Паліто.
у нядзелю выпраўляемся ў тур. трымайце дзевак!
766 viewsedited  03:46
Відкрити / Коментувати
2022-07-01 13:46:01
у гэтым годзе адбудзецца наш ўлюбёны фэст Sprava, на паўвыспе на возеры ля вёскі Белая царква. магічнае месца і неверагодныя людзі 2 дні будуць ствараць чараўніцтва. і мы там рыхтуем кулінарныя сюрпрызы. хто паедзе - стаўце аганёк.

падрабязнасці:
https://instagram.com/spravafestival
https://t.me/spravafest
717 viewsedited  10:46
Відкрити / Коментувати
2022-06-30 22:04:12
гуляеш такі, а тут джаз. Віцебск - ты лепшы.
613 views19:04
Відкрити / Коментувати
2022-06-30 19:10:55
мы тут гуляем па Віцебску з Бенькай. а вы ведалі, што ў Маякоўскага ёсць верш пра піўзавод?
616 views16:10
Відкрити / Коментувати
2022-06-29 06:04:37
ну, добрай раніцы, даражэнькія. мы тут на днях зрабілі самы важны івэнт нашага лета. і рыхтуемся вяртацца да рэдакцыйнай працы.

а вы чым займаліся?
639 views03:04
Відкрити / Коментувати