Get Mystery Box with random crypto!

Арыштаваная былая першая міністарка Шатландыі Брытанская палі | Переможний Магдіяж

Арыштаваная былая першая міністарка Шатландыі

Брытанская паліцыя арыштавала былую першую міністарку ўраду Шатландыі Ніколу Стэрджэн у сувязі з расследаваннем фінансавых махінацый у Шатландскай нацыянальнай партыі (SNP), якую яна раней узначальвала, паведамляе BBC.

Паліцыя пацвердзіла, што 52-гадовая жанчына была ў нядзелю ўзятая пад арышт і адказвае на пытанні следчых. Раней у рамках расследавання быў затрыманы і адпушчаны без выстаўлення абвінавачанняў муж Стэрджэн Пітэр Мюрэл, які займаў пасаду выканаўчага дырэктара партыі з 1999 года. У сакавіку ён падаў у адстаўку – гэтак жа, як і ягоная жонка.

Стэрджэн займала цэнтральнае месца ў палітыцы Шатландыі і Вялікай Брытаніі на працягу дзесяці гадоў. Яна даўжэй за ўсіх заставалася на пасадзе першага міністра Шатландыі.

Пракурораў, якія вось ужо 1,5 года вядуць расследаванне, найбольш цікавіць пытанне аб тым, на што было выдаткавана звыш 600 тыс. фунтаў стэрлінгаў, сабраных на правядзенне новага рэферэндуму аб незалежнасці, які ў выніку так і не адбыўся.