Get Mystery Box with random crypto!

Tech Lead – навука і тэхналогіі

Логотип телеграм -каналу techleadby — Tech Lead – навука і тэхналогіі T
Логотип телеграм -каналу techleadby — Tech Lead – навука і тэхналогіі
Адреса каналу: @techleadby
Категорії: Технології
Мова: Українська
Передплатники: 1.71K
Опис з каналу

Навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры. Тэрыторыя клясычнага правапісу.
Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення

2023-03-10 23:48:52
На фота з Марса трапілі таямнічыя паўсфэры

Гэтае фота касьмічны апарат Mars Reconnaissance Orbiter зрабіў яшчэ летась, але апублікавалі яго толькі цяпер. На здымак трапілі амаль ідэальныя паўсфэры, сфармаваныя марсіянскімі пескавымі выдмамі, што пакрытыя сьнегам.

Фотаздымкі выдмаў дэманструюць раставаньне лёду і набліжэньне завяршэньня марсіянскае зімы.
172 viewsedited  20:48
Відкрити / Коментувати
2023-03-10 10:59:44
Атрыманае патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці

Навукоўцы Асакскага ўнівэрсытэту ў Японіі змаглі вывесьці патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці, піша The Telegraph.

У ходзе дасьледаваньня навукоўцы стварылі ствалавую клетку з клеткі скуры мышы-бацькі, а затым выдалілі Y-храмасомы, якія адказваюць за мужчынскія гены, і дублявалі X-храмасомы, што дазволіла ствалавой клетцы пераўтварыцца ў яйкаклетку.

У выніку 600 спробаў імплантацыі нарадзіліся сем мышанятаў. Пры гэтым яны працягвалі весьці здаровае жыцьцё і далі ўласнае патомства.
80 viewsedited  07:59
Відкрити / Коментувати
2023-03-09 23:30:15
Apple запусьціць сэрвіс з самаю вялікаю ў сьвеце бібліятэкаю клясычнае музыкі

28 сакавіка Apple выпусьціць аплікацыю Apple Music Classical, якую пазыцыянуюць як найбуйнейшы ў сьвеце каталёг клясычнае музыкі. Абяцаюць сотні плэйлістоў, тысячы альбомаў, падрабязныя біяграфіі кампазытараў, вельмі якасны гук, а таксама пошук па кампазытарах, творах і дырыжорах.

#apple
75 views20:30
Відкрити / Коментувати
2023-03-09 15:36:03
Зьявілася першае ў сьвеце радыё, цалкам заснаванае на нэўрасетках

Нэўрасеткі аналізуюць апошнія навіны, прагноз надвор'я, курсы валют і пішуць сцэнар, а сынтэзаваныя галасы-вядоўцы прамаўляюць усё гэта ў этэры. Акрамя таго, нэўрасетка можа правесьці інтэрвію з запрошаным госьцем, агучваць свае думкі і ўключаць песьні на замову.

Радыё працуе на ангельскай мове, паслухаць можна тутака.
58 views12:36
Відкрити / Коментувати
2023-03-09 12:46:49
Паглядзіце на рэдкае фота з Марса

Марсаход Curiosity даслаў фотаздымак заходу на Марсе: з сонечнымі блікамі і прамянямі, якія рэдка прабіваюцца праз пыльную атмасфэру Чырвонае плянэты. Curiosity упершыню ўдалося сфатаграфаваць гэтакую зьяву, паведамляе NASA.
195 views09:46
Відкрити / Коментувати
2023-03-09 08:01:42
8 з 10 самых прадаваных смартфонаў — айфоны

Кампанія Counterpoint Research выпусьціла справаздачу аб выніках 2022 года, у якім назвала 10 самых прадаваных смартфонаў.

Восем зь дзесяці месцаў у рэйтынгу занялі смартфоны Apple. Найбольш папулярны зь іх — iPhone 13: на яго долю прыпадае прыкладна 5% ад продажаў усіх смартфонаў і 28% — ад усіх прададзеных iPhone.

#apple
179 views05:01
Відкрити / Коментувати
2023-03-09 02:32:25
Мужчына памёр ад амёбы, якая паядае мозг, заразіўшыся вадою з-пад крану

Амэрыканец прамываў нос вадою з-пад крану ды заразіўся амёбаю Naegleria fowleri. Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, ня будзе ніякіх праблемаў. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга і выклікаць сьмяротную інфэкцыю.

Амаль усе выпадкі заражэньня Naegleria fowleri фіксаваліся ў Амэрыцы і Азіі. У Эўропе было толькі 16 выпадкаў (у Чэхіі ў 1962—1965 гг). Амёба жыве ў вадзе тэмператураю ад 25 да 32 градусаў. Калі яна трапляе ў нос, то дабіраецца да мозга па нюхальным нэрве.
171 viewsedited  23:32
Відкрити / Коментувати
2023-03-07 08:01:56
Створаны матэрыял, зь якога можна пабудаваць сваю выспу і стварыць незалежную дзяржаву

Канадзкая кампанія Seabrick прэзэнтавала інавацыйны матэрыял для будаўніцтва марскіх канструкцый. У першую чаргу — хутказборных плывучых плятформаў, якія могуць служыць падмуркам для ўзьвядзеньня на іх любых будынкаў.

Ідэя базуецца на канцэпцыі стварэньня плывучых паселішчаў, якія не належаць ніякай дзяржаве, бо дрэйфуюць у нэўтральных водах, дзе ня дзейнічаюць законы ніводнае краіны. Жыхары гэтакіх плывучых гарадоў могуць самі вызначаць свой побыт, аб'ядноўвацца і будаваць цэлыя мегаполісы.

Дэталі лёгка злучаюцца між сабою і лёгка разлучаюцца, зь іх можна рабіць збудаваньні якіх заўгодна памераў. Матэрыял водатрывалы, але галоўнае — ён таньнейшы за мэталічныя пантоны, плывучы бэтон і марскія алюмініевыя плятформы.
635 viewsedited  05:01
Відкрити / Коментувати
2023-03-06 22:48:22
Honor прэзэнтавала акуляры віртуальнае рэальнасьці і ноўтбукі

Акуляры HONOR Movie Glasses за $350 змогуць замяніць тэлевізар з экранам дыяганальлю 200 цаляў. Яны не зьяўляюцца самастойнай прыладаю: іх трэба падлучаць да смартфона ці камп’ютара. У дужкі ўбудаваныя дынамікі і мікрафоны.

Ноўтбук MagicBook X Pro даступны ў мадыфікацыях з 14- і 16-цалевым дысплэем. У спэцыфікацыях пазначаныя 16 ГБ апэратыўнае памяці, SSD на 512 ГБ або 1 ТБ і працэсар Intel Core i5-13500H з 12 ядрамі. Кошт у Кітаі — каля $700.
472 views19:48
Відкрити / Коментувати
2023-03-06 17:01:29
Усе навіны кінематографа, агляды на фільмы і серыялы, мемы, імпрэзы і шмат чаго іншага чакаюць вас на канале @kupinaruzh — праекце для тых, хто любіць кіно!

Далучайся!

https://t.me/kupinaruzh
499 views14:01
Відкрити / Коментувати