Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення

2022-08-25 15:28:36 Мяркую, што тое, што Пётар Садоўскі адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці засьпяваў "Тры дарожанькі" — досыць сымбалічна. Мо варта развучыць яе? Як вы лічыце? У любым выпадку вельмі раю паслухаць яе выкананьне. Лічу, што гэтую песьню варта прасунуць

Сам тэкст:
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
Тудой шоў жаўнер
Наш прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, наш прыгожанькі!

Стаў, глядзіць жаўнер,
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй, сумняваецца.
Па якой пайсці
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй, надумляецца!

Па адной пайсці —
Не пашэньціцца.
Гэй, гэй, гэй, не пашэньціцца!
Завядзе на ўсход,
Скуль не вернецца.
Гэй, гэй, гэй, скуль не вернецца!

Па другой пайсці —
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй, абняволіцца!
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй, шлях той коціцца!


Выбіраў жаўнер
Трэццю сцежаньку!
Гэй, гэй, гэй, трэццю сцежаньку!
Бо вяла яна
Ў родну межаньку.
Гэй, гэй, гэй, ў родну межаньку!

І запеў жаўнер
Той прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, той прыгожанькі!
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
2.0K viewsedited  12:28
Відкрити / Коментувати
2022-08-25 15:24:49
Дэпутаты незалежнасьці празь некалькі хвілінаў пасьля таго, як была абвешчана незалежнасьць.

Зянон Пазьняк адразу выступіў з прамовай на плошчы ля Дома Ўрада. А Пётар Садоўскі засьпяваў "Тры дарожанькі" аўтарства Янкі Купалы
1.5K views12:24
Відкрити / Коментувати
2022-08-25 15:16:15
25 жніўня 1991 у авальную залю Дома Ўрада ўнесьлі беларускі сьцяг — беларусы здабылі незалежнасьць.

Незалежнасьць здабытая кроўю і ахвярнасьцю беларусаў. Нацыянальная ідэя — беларуская незалежнасьць, што узьнікла дзякуючы паўстаньню Каліноўскага. Гэтую ідэю падхапіла ў 1908 г. першая беларуская партыя(БРГ). А ў 1918 была абвешчана Беларуская народная рэспубліка. Цаной свайго жыцьця ідэю незалежнасьці са зброяй у руках баранілі Слуцкі збройны чын, арганізацыя "Зялёны дуб", антыкамуністычны супраціў(выбітны ўзор — атрад Яўгена Жыхара), паўставалі патрыятычныя суполкі, якія прасоўвалі ідэю незалежнасьці. І вось, дзякуючы вялікім намаганьням дэпутатаў незалежнасьці і беларусам, што выходзілі на плошчу на мітынгі, каб падтрымаць нацыянальную ідэю, Беларусь здабыла незалежнасьць.

Незалежнасьць Беларусі ў 1991 г. не адбылася сама па сабе. Гэта вынік вельмі доўгай і ахвярнай барацьбы за яе.
1.6K views12:16
Відкрити / Коментувати
2022-08-23 17:23:57 Надоечы ўзьнік канал "Беларускае слова кожны дзень" — раю падпісацца, каб папаўняць свой слоўнікавы запас. Гэтаксама там даюцца пераклады словаў на ангельскую — двайны профіт: https://t.me/belaruskija_slovy
1.5K views14:23
Відкрити / Коментувати
2022-08-23 17:22:21 Ня толькі для вас, але й для сабе я жадаю зрабіць невялічкі збор з крыніцамі па беларускай мове (й няшмат культуры, гісторыі й г.д. - усё, што датычыцца Беларусі й яе развіцця)

У гэтым паведамленні я буду збіраць усё, што магу знайсці - слоўнікі, серыялы, кнігі...

Калі ў некага ёсьць на прыкмеце нейкія цікавыя крыніцы, якіх няма тут - пішыце ў чаце (дзе таксама можна і пакамунікаваць!), абавязкова дадам (загаддзя дзякуй, калі будзеце скідываць)

Ітак, пачну

Слоўнікі й даведкі:
- Праверыць націск у слове
- Тлумачальны слоўнік
- Slounik.org
- Руска-беларускі слоўнік
- Лацінізатар
- Перакладнік Белазар (бот у Целеграме)
- Перакладнік Белазар (сайт)

Фільмы/серыялы/анімэ:
- Сайт Anibel (анімэ, манга, кіно на беларускай)
- Трэд у Ціўтары, што можна паглядзець у беларускай агучцы

Кнігі/літаратура:
- Беларуская палічка - беларуская электроная бібліятэка
- трэд у Ціўтары з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

Цікавыя крыніцы/трэды, якія я пакуль не магу класіфікаваць:
- трэд з цікавымі беларускімі фразеалагізмамі
- трэд з беларускімі словамі, у якіх няма аналагаў у расейскай
- трэд аб знішчэнні нашай спадчыны (паглядзіце й зразумееце, што разумееца пад назвай трэда)
- праекты на беларускай мове (ад даведнікаў й слоўнікаў да падкастаў)
- Dom Jasi V. (беларускамоўная мастачка, якая піша аб Беларусі - культуры, цікавых месцах і г.д.)
1.4K views14:22
Відкрити / Коментувати
2022-08-21 18:18:48
Zэкі-акупанты, ракеты ў Крыму, пахавалі таракана, беларусы спужалі карніка, суд над Нінай Багінскай – глядзіце «Матка Боская, якась халера!» а 20:00 па беларускім часе на канале «Гэта Менск, дзетка»
1.5K viewsedited  15:18
Відкрити / Коментувати
2022-08-17 14:57:09
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў бараніў нацыянальны беларускі сьцяг

Васіль Быкаў казаў:"Вядома, што нацыянальная сымболіка – гэта атрыбут нацыі, якая індэнтыфікуе сябе такой. Сьцяг і Герб не ствараюцца пад кожны палітычны момант, ці пад пэўнага ўладатрымальніка – яны вечныя і спрадвечныя. Калі ж на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ад нараджэньня Хрыстова ў якой нацыі няма гэтай сымболікі, дык няма і нацыі, і наўрад ці ўжо будзе.

Шчасьце беларусаў палягае ў тым, што гэткая сымболіка ў нас ёсьць, яна дайшла да нас ад сівой даўніны. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што болей страшна за эканамічны рабунак і аналягічнае з нацыянальным генацыдам. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі, злачынцамі перад нацыяй. Нават, калі яны спрабуюць падмяняць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі, як да сьвятыні. Гэта ёсьць ужо падвойнае злачынства – перад нацыяй, перад гісторыяй, перад хрысьціянскай маральлю, таксама абрабаванай рабаўнікамі",
2.5K viewsedited  11:57
Відкрити / Коментувати
2022-08-16 20:00:41
Сучасныя партызаны – што вядома пра рэйкавую вайну ў Беларусі? – глядзіце прам’еру а 20:00 па беларускім часе на “Гэта Менск, дзетка”
2.0K views17:00
Відкрити / Коментувати
2022-08-16 17:56:58 Danelius выпусьціў добрае відэа пра тое, як беларускія гарады ладзілі супраціў супраць Расеі. Раю да прагляду
1.9K views14:56
Відкрити / Коментувати
2022-08-15 14:24:13
Знойдзены невядомыя раней дакумэнты Кастуся Каліноўскага?

Гісторык Алесь Смалянчук напісаў у сваім фэйсбуку пра знаходку сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта некалькі беларускамоўных тэкстаў, што датуюцца 1863 г. і яўна належаць камусьці з асяродзьдзя Кастуся Каліноўскага.

Гісторык піша, што почырк на дакумэнтах вельмі падобны на почырк Каліноўскага і хутчэй за ўсяго яму й належылі.
1.6K views11:24
Відкрити / Коментувати