Get Mystery Box with random crypto!

*Студэнты Беларусі, *Мы студэнты Украіны звяртаемся да вас. В | UAS | Українська асоціація студентів 💛

*Студэнты Беларусі,

*Мы студэнты Украіны звяртаемся да вас. Вашы суседзі. Вашы сябры.

Чацвёрыя суткі у нас вайна. З тэрыторыі Беларусі войскі Расійскай Федэрацыі вядуць абстрэл гарадоў Украіны. З вашай зямлі ляцяць ракеты, а за імі варожыя самалёты, верталёты, едуць танкі і пяхота. З-за атакі з вашай тэрэторыі гінуць нашыя дзеці, браты, сёстры, бацькі. Гэта не сяброўскія дзеянні- гэта подлая кравапралітная і захопніцкая атака. Гэта здрада, гэта вайна.

Мы заўсёды былі побач, як браты. Ў кожнага з нас ёсць успаміны з сябрамі беларусамі. Цяпер гэтыя успаміны накрываюцца чырвонаю заслонаю з-за гэтай вайны.

Вы можаце гэта спыніць. Вы ведаеце, як узнімацца і гучна на увесь свет паказаць-вы нацыя і вы супраць. Падыміцеся зараз. Гэта пытання не толькі суседскіх, сяброўскіх адносін- гэта пытання жыццяў мыльёнаў людзей і пытанне Незалежнасці Украіны і Беларусі.

Пакажыце рашучасць і сяброўства. Спыніце вайну ў Украіне. Пашырайце праўду пра вайну ў Украіне, пра агрэсію ў Украіне.