Get Mystery Box with random crypto!

Гэта самае, на мой погляд, цвярозае зараз: прагматычна і на пе | Ukrainian & Belarus

Гэта самае, на мой погляд, цвярозае зараз: прагматычна і на перспектыву (спасылка на Усава ніжэй)

І яшчэ!

•Расейцы ў сваёй рыторыцы ўвесь час выкарыстоўваюць беларусаў, быццам бы вы ў аднолькавых становішчах - адбівайцесь у гэтым накірунку. Не ад украінцаў ад расейцаў, якія цягнуць вас глыбей.

•Таксама заўважаю зараз шэраг дыскусій на конт адносін паміж народамі ўкраінцаў і беларусаў - ну не гэта зараз галоўнае. Галоўнае: ШТО ЯШЧЭ РАБІЦЬ!

•Патрэбна актыўна пісаць і шэрыць пра інфармацыйную актыўнасць беларусаў з пазіцыі ВЫГАДЫ, а не абразы.

•Беларусам выгадна ў інфапрасторы тапіць расейцаў і бараніць украінцаў. Так, маральна можа быць складана, але ўсе мы дарослыя людзі, гэта мізер у параўнанні са страхам за сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей, які зараз адчуваюць украінцы.

•Кожны свой пост ці камент публікуйце толькі праз пытанне сабе: ці апублікуваў бы я гэта, калі б ведаў, што праз гадзіну ракета з тэрыторыі Беларусі заб’е чалавека?

https://t.me/usovpavel/738