Get Mystery Box with random crypto!

Жыхара Баранавічаў асудзілі на год «хіміі»: «Праявіў паказную | Вясна | Брэст

Жыхара Баранавічаў асудзілі на год «хіміі»: «Праявіў паказную смеласць і дзёрзкія паводзіны — сарваў дзяржаўны сцяг і пакінуў яго на лаве»

У судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 30 жніўня разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовага Валерыя Нямкевіча, якога вінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сцягам.

Пракурорка Святлана Пасемка зачытала абвінавачванне, згодна з якім 17 красавіка Валерый меў намер на здзек і імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, у прысутнасці старонніх грамадзянаў праявіў паказную смеласць і дзёрзкія паводзіны — сарваў са сцяны ЖРЭА разам з кранштэйнам дзяржаўны сцяг, пранёс яго да лаўкі насупраць Дома гандлю «Вясёлка» і пакінуў там. Дзеянні абвінавачанага былі кваліфікаваныя па арт. 370 КК.

Суддзя Сяргей Данільчык палічыў віну Нямкевіча даказанай у поўным аб'ёме і асудзіў яго на адзін год абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.