Get Mystery Box with random crypto!

​Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў калоніі | Вясна | Брэст

Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў калоніі, турме. Частка 1.

Колькасць спатканяў у калоніі і турме залежаць ад рэжыму адбывання пакарання.
Непаўнагадовыя асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў выхаваўчых калоніях, маюць права на восем кароткатэрміновых (да 4-х гадзін) і чатырох працяглых (не меней за 24 гадзіны і не болей за трое сутак) спатканняў цягам года.
Асуджаны абавязаны пры прыбыцці ў калонію падаць звесткі пра блізкіх сваякоў, у тым ліку пра чальцоў сям'і, якія не з'яўляюцца сваякамі. Гэтыя дадзеныя адміністрацыя ПУ уносіць у асабістую справу.
Асуджаны мае права на спатканне па прыбыцці ва ўстанову; від спаткання асуджаны вызначае сам.
Наступныя спатканні дазваляюцца па заканчэнні перыяду, роўнага дзелі ад дзялення дванаццаці месяцаў на колькасць спатканняў дадзенага віду, якія належаць асуджанаму на працягу года.
Адміністрацыя ўстановы можа скарачаць перыяд часу паміж спатканнямі пры ўмове, што гэта не прывядзе да павелічэння іх колькасці на працягу года.
Дазвол на спатканне дае начальнік установы, намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы ці выканаўцы іх абавязкаў, а пры іх адсутнасці ў выключных выпадках дзяжурны памочнік начальніка ўстановы па заяве асуджанага ці асобы, якая прыбыла на спатканне.

Тыя, хто прыбывае на спатканне, павінны мець пры сабе і прад'яўляць:
- дакумент, які пацвярджае асобу,
- дакументы, што пацвярджаюць роднасныя адносіны з асуджаным (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу і іншыя).

Колькасць сваякоў, якія дапускаюцца на спатканне, вызначаецца ў залежнасці ад наяўных магчымасцяў па іх размяшчэнні.
Падчас правядзення спатканняў не дапускаецца перадача асуджаным ці асуджанымі якіх-небудзь дакументаў, запісаў, чарцяжоў і да таго падобнага. Людзі з прыкметамі алкагольнага або наркатычнага ап'янення на працяглае або кароткатэрміновае спатканне не дапускаюцца.
Пры выяўленні парушэння парадку правядзення спаткання яно неадкладна спыняецца. У гэтым выпадку спатканне лічыцца рэалізаваным.
Пры правядзенні супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, стыхійных бедствах і іншых надзвычайных акалічнасцях, якія перашкаджаюць звычайнай дзейнасці ўстановы, спатканні могуць быць часова спыненыя. Гэты перыяд часу залічваецца ў тэрмін, па заканчэнні якога асуджаным могуць быць дазволеныя спатканні.

Чытаць болей пра спатканні з вязнямі