Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцы запускаюць міжнародную кампанію #FreeViasna 6-7 | Вясна | Брэст

Праваабаронцы запускаюць міжнародную кампанію #FreeViasna

6-7 верасня адбылася каардынацыйная сустрэча, прысвечаная падтрымцы зняволеных праваабаронцаў «Вясны» — #FreeViasna. У выніковай прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый. Аб чым яны казалі?

Ілля Нузаў (Кіраўнік аддзела па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH)):
«Мы плануем вялікую кампанію, накіраваную на дасягненне нашай мэты, пачатак якой прызначаны на 17 верасня — дзень, калі год назад была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, якая да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні»;

Наталля Сацункевіч (Прадстаўніца «Вясны»):
«Да той пары, пакуль апошні вясновец будзе на свабодзе, мы будзем працягваць сваю працу»;

Алег Гулак (Старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта):
«Важна адзначыць, што праца “Вясны” працягваецца, а людзі працягваюць атрымоўваць дапамогу, таму што праблемы ў краіне нікуды не падзеліся: сотні арганізацый закрытыя, людзі пераследуюццца па крымінальных справах, некаторыя знаходзяцца ў зняволенні»;

Андрэй Бастунец (Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў):
«Мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб гэтая жудасная сітуацыя была змененая ў бліжэйшы час, хоць нашых рэсурсаў для гэтага недастаткова. Але мы ўсё адно павінны рабіць тое, што павінны. І павінны звярнуць асобную ўвагу на нашых калегаў з “Вясны”»;

Анастасія Злобіна (Прадстаўніца Human Rights Watch):
«25 год “Вясна” абараняе правы чалавека і дапамагае людзям, а зараз праваабаронцы самі маю патрэбу ў міжнароднай падтрымцы, якой і прысвечаная кампанія #FreeViasna. І гэтая кампанія дапамагае прыцягнуць увагу да праблемаў усіх праваабаронцаў у краіне. Мы доўгі час разлічвалі на “Вясну”, і без праваабронцаў у Беларусі немагчыма праца многіх міжнародных арганізацый»

Падрабязнасці bit.ly/3A3DCvi