Get Mystery Box with random crypto!

За дзве «арыенціроўкі» на Лукашэнку жыхара Ляхавічаў асудзілі | Вясна | Брэст

За дзве «арыенціроўкі» на Лукашэнку жыхара Ляхавічаў асудзілі на 1,5 года калоніі

9 верасня ў судзе Ляхавічскага раёна вынеслі прысуд 23-гадоваму Арцёму Сокалу, якогда вінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК) — у тэлеграм-чаце «Ляхавічы 90%» ён размясціў дзве «арыенціроўкі» на злачынца з фотавыявай Лукашэнкі. Адна з іх утрымлівала «абразлівыя выразы, а менавіта: Хворы на ўладу, паталагічны ілгун, падступны, сквапны, цынічны, псіхічна няўстойлівы, аграфюрэр, таракан, Саша 3%, Лука і цыган».

Арцём Сокал віну прызнаў цалкам і патлумачыў, што ў інтэрнэце знайшоў фотавыявы, дзе быў «напісаны ўвесь гэты паклёп», палічыў, што гэта смешна, і размясціў публікацыю ў групе.

Падрабязнасці bit.ly/3npwGWd