Get Mystery Box with random crypto!

Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў, што | Вясна | Брэст

Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў, што нарэшце атрымаў ліст ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі, а таксама распавёў, як яна рэагуе на просьбы напісаць прашэнне аб памілаванні.

«Учора ад Паліны прыйшла першая вестка з гомельскай жаночай калоніі ПК-4. Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць карантын, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні». Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей.

Пасля 10 содняў працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам Паліна правяла ў карцары (штрафным ізалятары) 20 содняў, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе, і не спыняцца на фінішнай прамой!»

Крыніца: Andrei Sharenda