Get Mystery Box with random crypto!

ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека | Вясна | Брэст

ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў — 15 лістапада 2021 года

Падрабязнасці bit.ly/2TwI2em